Грамадства33

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове

Сетка кінапрастор Mooon і Silver Screen абвясціла пра прэм’еру пашыранай рэжысёрскай версіі фільма «Валадар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» з беларускім дубляжом. Паказы стануць першым выпадкам пракату стужкі на беларускай мове ў кінатэатрах краіны, піша «Анлайнер».

Кадр з фільма «Валадар пярсцёнкаў»

Як паведамілі арганізатары, гледачам прадставяць рэжысёрскую версію фільма з дадатковымі сцэнамі. У кампаніі адзначаюць, што праект прымеркаваны да надыходзячага 25‑годдзя выхаду першай часткі культавай кінатрылогіі Пітэра Джэксана — яе сусветная прэм’ера адбылася ў Новай Зеландыі 10 снежня 2001 года.

Фільм будуць паказваць пад лакалізаванай назвай «Валадар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка», і ён стане часткай праграмы спецыяльных паказаў. Паводле інфармацыі сеткі, гаворка ідзе менавіта пра поўны дубляж, а не пра паказы з субцітрамі ці закадравай агучкай.

Паказы стартуюць з 12 лютага.

Каментары3

  • Агонь навіна
    03.02.2026
    Агонь навіна! Такое трэба наведваць, каб фільмаў з беларускай агучкай больш у кіно было!
  • Магілёў мая мара
    03.02.2026
    Каб можна было купіць на стрымінгу! Ды што ўжо там, каб можна было схадзіць у кіно! Гэх
  • Максим Дизайнер
    04.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць