Свет44

Папа Леў XIV у сваёй першай энцыкліцы заклікаў «раззброіць ШІ»

Папа Леў XIV у панядзелак, 25 мая, прадставіў сваю першую энцыкліку пад назвай «Magnifica humanitas: пра абарону чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту». У ёй пантыфік заклікаў «раззброіць» ШІ, каб засцерагчы чалавецтва ад рызык, звязаных з гэтай тэхналогіяй, піша Deutsche Welle.

Папа Леў XIV. Фота: Simone Risoluti / Vatican Media via Vatican Pool/Getty Images

«Раззброіць» значыць не адпрэчыць тэхналогіі, а не дапусціць іх панавання над чалавецтвам», — патлумачыў сваю пазіцыю Папа.

У сваім праграмным звароце да Каталіцкай царквы Леў XIV таксама заклікаў вызваліць штучны інтэлект ад манапольнага кантролю «толькі нешматлікіх транснацыянальных карпарацый» і перасцярог ад выкарыстання гэтай тэхналогіі дзеля дасягнення геапалітычных ці камерцыйных выгад.

«Невялікія, але надзвычай уплывовыя групы здольныя кіраваць інфармацыйнымі патокамі і спажывецкімі паводзінамі, дыктаваць ход дэмакратычных працэсаў і ўздзейнічаць на эканамічную дынаміку», — звярнуў увагу пантыфік.

Таму, паводле яго слоў,

«крайне важна, каб укараненне ШІ — асабліва ў тых сферах, дзе гаворка ідзе пра грамадскае дабро і фундаментальныя правы, — суправаджалася дакладнымі крытэрыямі і эфектыўнымі ахоўнымі механізмамі».

Папа прапанаваў распрацаваць «этычны кодэкс» для ШІ, заснаваны на крытэрыях агульнай сацыяльнай справядлівасці, а таксама забяспечыць рэгуляванне працэсаў апрацоўкі карыстальніцкіх даных.

Аднак, падкрэсліў ён, гэтыя меры акажуцца бескарыснымі, «калі маральныя рамкі будуць вызначацца толькі выбранымі».

Назіральнікі расцанілі гэтае выказванне як крытыку на адрас амерыканскіх тэхналагічных мільярдэраў.

У сваёй энцыкліцы Папа таксама рэзка раскрытыкаваў «культуру сілы», якая нармалізуе вайну і заахвочвае пераўзбраенне. Ён заклікаў пераадолець тэорыю «справядлівай вайны» — дактрыны, якая выкарыстоўвалася для апраўдання глабальных канфліктаў. Вайсковая сіла можа прымяняцца толькі для «самаабароны ў самым строгім сэнсе», упэўнены пантыфік.

Леў XIV таксама перасцярог ад прымянення зброі на аснове ШІ.

«Не існуе алгарытму, здольнага зрабіць вайну маральна прымальнай», — падкрэсліў ён.

Каментары4

  • ББ
    25.05.2026
    Столькі крыніц, а вы абралі расейскамоўную. Што ж.
  • так
    25.05.2026
    ии, таму нельга рабіць аўтаматычныя сыстэмы, тым больш прывязаныя да выканальных механізмаў на базе ШІ без зацвярджэння чалавекам канчатковага выніку. Плюс вынікі працы ШІ можна дадаткова правяраць фармальнымі дэтэрмінаванымі алгарытмамі.
  • Indrid Cold
    25.05.2026
    Дзякуй Богу што я католік і што Папа на баку людзей, а не бігтеху. І ніколі не папросіць маліцца за лвкашэнку ці пуйло

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую16

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць