Свет22

Пасля змены ўрада ў Чэхіі палова краін пакінула ініцыятыву па закупцы боепрыпасаў для Украіны

Колькасць краін, якія фінансуюць чэшскую ініцыятыву па закупцы боепрыпасаў для Украіны, значна скарацілася — роўна ўдвая. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Чэхіі Петр Павел у інтэрв’ю Financial Times.

Петр Павел. Фота: Matt Rourke / AP

Паводле слоў чэшскага прэзідэнта, цяпер у праекце ўдзельнічаюць толькі 9 дзяржаў, у той час як раней іх было 18.

Гэта выклікае занепакоенасць адносна будучыні ініцыятывы, бо яна адыгрывала важную ролю: забяспечвала да паловы ўсіх артылерыйскіх боепрыпасаў для Украіны. Павел падкрэсліў, што такую падтрымку складана хутка замяніць іншымі крыніцамі.

Скарачэнне ўдзельнікаў ініцыятывы звязваюць у тым ліку з палітычнымі зменамі ў Чэхіі пасля вяртання на пасаду прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша. Той заявіў, што ягоны ўрад робіць прыярытэтам унутраныя патрэбы краіны, асабліва на фоне эканамічных цяжкасцяў і росту выдаткаў на энерганосьбіты.

Паводле некаторых крыніц, частка краін не хоча фінансаваць ініцыятыву, калі яна не мае выразнай і стабільнай падтрымкі з боку кіраўніцтва краіны-арганізатара.

Тым не менш, праект надалей працягвае дзейнічаць, і яго будучыню плануюць абмяркоўваць на хуткім саміце НАТА ў Анкары. Петр Павел адзначыў, што пытанне размеркавання фінансавай нагрузкі паміж саюзнікамі становіцца ўсё больш актуальным.

Пры гэтым, нягледзячы на палітычныя спрэчкі, ранейшыя апытанні паказвалі, што большасць жыхароў Чэхіі падтрымлівае працяг гэтай ініцыятывы.

Каментары2

  • Крывадушша Еўропы
    26.05.2026
    Зараз Орбан не перашкаджае, што зноў не так?
  • чыгірын
    27.05.2026
    "частка краін не хоча фінансаваць ініцыятыву, калі яна не мае выразнай і стабільнай падтрымкі з боку кіраўніцтва краіны-арганізатара"

    Праграма працуе, якая яшчэ "выразная і стабільная падтрымка" ім патрэбная? Выглядае проста як адмазка, каб грошай не даваць

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА5

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме20

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА4

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць