Вайскова-марскія сілы ЗША зноў пачалі суправаджаць цывільныя судны пры праходзе праз Армузскі праліў. Пра гэта паведамляе выданне The Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў флоту.

Першым амерыканскія караблі суправаджалі грэчаскі танкер, які перавозіў каля двух мільёнаў бараляў сырой нафты. Судна доўгі час знаходзілася ў Персідскім заліве і цяпер накіроўваецца ў Індыю.
Фактычна гаворка ідзе пра аднаўленне аперацыі «Праект Свабода», якую ЗША запускалі 4 мая для гарантавання бяспечнага праходу суднаў праз праліў. Тады яе хутка спынілі — праз незадаволенасць з боку Саудаўскай Аравіі.
Цяпер жа амерыканскі флот плануе ў найбліжэйшыя дні суправадзіць каля дзесяці суднаў, у тым ліку нафтавых танкераў і кантэйнерных караблёў.
Каментары