Свет77

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту

Старшыня камітэта расійскай Дзярждумы па абароне канкурэнцыі Валерый Гартунг, абмяркоўваючы з думскай трыбуны ўсё большую дзірку ў федэральным бюджэце, не стрымаўся і выкарыстаў нецэнзурную лексіку, піша The Moscow Times.

Валерый Гартунг

«Ну давайце паглядзім, што мы будзем рабіць з дэфіцытам федэральнага бюджэту. У нас за мінулы год больш за 5 трыльёнаў і зараз яшчэ пад 5 трыльёнаў. Сумарна каля 11 трыльёнаў ужо, бля! Што мы з гэтым будзем рабіць? Друкаваць грошы ці што будзем? Як у 92‑м годзе, калі кожны тыдзень на 30% цэны раслі», — абурыўся парламентарый.

Пазней Гартунг адмовіўся ад сваіх слоў, заявіўшы, што «ніякага мату не было наогул», і ў яго лексіконе такіх выразаў няма.

Паводле даных расійскага Мінфіна, за першыя чатыры месяцы 2026 года дэфіцыт федэральнага бюджэту дасягнуў 5,877 трыльёна расійскіх рублёў (каля 81,62 мільярда даляраў) — гэта ў 1,6 раза больш за гадавы план (3,786 трыльёна рублёў — каля 52,58 мільярда даляраў). У Інстытуце Гайдара прагназуюць, што па выніках года дэфіцыт можа ўдвая перавысіць запланаваны ўзровень. 

Нямецкая разведка (BND) раней заяўляла, што фактычны дэфіцыт бюджэту РФ за 2025 год склаў 8,01 трыльёна расійскіх рублёў (111,25 мільярда даляраў) замест афіцыйных 5,65 трыльёна рублёў (каля 78,91 мільярда даляраў), і Масква спрабуе схаваць «балючыя страты з дапамогай прыхарошаных лічбаў». 

Каментары7

  • Захар
    26.05.2026
    Гэты хам прапанаваў намаляваць больш грошаў, каб неяк замазаць дзірку ў бюджэце. А вярнуць з Украіны сваіх бандытаў-акупантаў такая думка не првходзіла? Не, будуць ваяваць, пакуль расея не схлопніцца, як гэта быдо з савецкім саюзам
  • .
    26.05.2026
    Пачатак прамовы таксама выдатны. Манеры. Пацанчык за гаражамі рубіць праўду-матку.
    Дональд, вядома, апусціў дно нармальнага-пошлага, але Расея заўсёды ўперадзе.
  • Ян
    26.05.2026
    Indrid Cold, так магчыма спачатку замарозяць уклады, каб пакрыць выдаткі на вайну і бюджэтную дзірку ў 11трлн, а потым увогуле адбяруць грошы ў расіян. Будзе як у 1991 са зберкніжкамі.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць