Грамадства11

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг

Нацыянальны банк патлумачыў беларусам патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг. З тлумачэннямі выступіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.

Андрэй Картун. Скрыншот з відэа

Па словах Андрэя Картуна, з 1 ліпеня 2026 года ў Беларусі ўступаюць у дзеянне новыя стандарты фінансавых паслуг і тэхналогій — у банкаў будзе абавязковай наяўнасць антыфрод-сістэмы.

Сярод параметраў, якія збіраюцца банкамі пра прыладу, будзе і геалакацыя. Аднак фінансавыя ўстановы павінны будуць не толькі праінфармаваць беларусаў пра збор такіх даных, але і атрымліваць ад іх дазволы.

Андрэй Картун заўважыў, што банкі і раней укаранялі ў добраахвотным парадку геалакацыю, але зараз гэта патрабаванне стане абавязковым.

«Падставы турбавацца ніякай няма абсалютна, наадварот, гэта выгадна для спажыўцоў банкаўскіх паслуг. Як гэта будзе выглядаць? Напрыклад, вы пастаянна жывяце ў Мінску, заходзіце са сваёй прылады, адпаведна, у сістэмы гэта не выклікае ніякіх падазрэнняў», — патлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

У тым жа выпадку, калі беларус заходзіць з нейкай іншай прылады, незнаёмай сістэме і з іншай краіны ці горада, ды яшчэ амаль адначасова з выхадам з іншага месца, то адпаведныя службы бяспекі банка будуць адпрацоўваць пытанне, бо сістэма пазначыць чырвоную лінію. Беларусам як мінімум патэлефануюць, каб пацікавіцца: гэта заходзілі яны ці нехта іншы.

Андрэй Картун запэўнівае, што ніякая ўцечка даных немагчымая, бо яны зашыфраваныя. Банкам жа, маўляў, інфармацыя трэба толькі для гарантавання бяспекі, а ў рэкламна-камерцыйных мэтах яны яе выкарыстоўваць не будуць. І ўвогуле геалакацыю цяпер патрабуюць шмат дзе, напрыклад пры выкліку таксі, таму банкі тут нічога незвычайнага нібыта не ўводзяць.

Каментары1

  • .
    26.05.2026
    Кліенты добраахвотна дадуць дазвол на збор геалакацыі, бо гэта абавязкова. Усё як мы любім з СССР, добраахвотна-прымусова.

    Наконт "даныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і нікому не перадаюцца". Шыфраванне гэта вашая ўнутраная справа, як зашыфравалі, так і расшыфравалі. Усе ключы ў вас. А перадача карнікам любых даных, а тым больш фінансавых, даўно замацавана ў заканадаўстве.

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браніраваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Жанчыны ў ахове і браніраваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА4

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браніраваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Жанчыны ў ахове і браніраваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць