Грамадства1414

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў у Кіеве. У адкрыцці саміту ўдзельнічалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук, прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Свірыдэнка, прадстаўнікі ўрада, рэгіёнаў, гарадоў, міжнародных арганізацый і партнёрскіх краін.

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі, Кіеў, 26 мая 2026. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што перамога Украіны мае вырашальнае значэнне і для будучыні Беларусі. Яна адзначыла, што галоўны ўнёсак свабоднай Беларусі ў бяспеку Украіны ў будучыні — гэта гарантыя, што больш за тысячу кіламетраў супольнай мяжы будуць бяспечнымі:

«Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі. І гэта залежыць ад таго, колькі мы робім, каб наблізіць гэты момант. Украіна змагаецца за сябе і за ўсе народы, якія занадта доўга жылі ў цені імперыі. Яна змагаецца за права жыць у міры. І лёс маёй краіны, Беларусі, таксама залежыць ад поспеху Украіны.

Я веру, што перамога Украіны адкрые шлях да свабоднай Беларусі.

Я ўбачыла велізарную цану, якую Украіна заплаціла і працягвае плаціць кожны дзень за нашу агульную будучыню.

Таму галоўнае, што Беларусь можа і павінна даць Украіне ў будучыні, — гэта бяспека. Гарантыя таго, што больш за тысячу кіламетраў супольнай мяжы будуць бяспечнымі. Што Беларусь ніколі больш не стане плацдармам для агрэсіі. Што расійскія танкі ніколі больш не пройдуць праз Беларусь на Чарнігаў, Жытомір, Роўна ці Кіеў.

Я перакананая: калі Беларусь стане свабоднай, нашы гарады і рэгіёны з абодвух бакоў мяжы адновяць партнёрства і супрацоўніцтва. І гэта ўжо не пытанне, ці адбудзецца гэта. Пытанне толькі — калі».

Каментары14

  • Ідзі працуй
    26.05.2026
    У нармальных людзей стаіць пытанне “якім коштам?” “Калі?” - стаіць у саўкоў а-ля “мы за цэной не пастаім”, якія звонку глядзяць на вайну і сваіх дзяцей на яе не дасылаюць.
  • Макс
    26.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ну так известно же, что
    26.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць