Грамадства

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Палітвязню Кірылу Пазняку стала лепш, яго перавялі з рэанімацыйнага аддзялення шпіталя хуткай дапамогі ў медыцынскую частку мінскага СІЗА № 1, дзе лячэнне працягваецца. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла крыніца, дасведчаная ў справах палітвязня, якая прасіла не называць яе імя з прычын бяспекі.

Кірыла Пазняк. Скрыншот відэа

Паводле інфармацыі ад крыніцы, ліст ад Кірылы Пазняка з гэтай інфармацыяй быў атрыманы некалькі дзён таму.

«Так, яму было вельмі дрэнна напярэдадні суда, паведаміў у лісце, што не мог дыхаць, у шпіталі хуткай дапамогі ляжаў у рэанімацыі. Цяпер яму лепш, ужо ў медыцынскай частцы ізалятара. Але лячэнне лёгкіх працягваюць», — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на ліст Кірылы Пазняка.

Паводле крыніцы, журналіста вінавацяць у «арганізацыі экстрэмісцкага фарміравання» і «дыскрэдытацыі Беларусі». Суд над Пазняком павінен быў пачацца 14 мая, але быў адкладзены і час новага пасяджэння не прызначаны, паведаміла крыніца.

Пра тое, што Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь з пнеўманіяй пасля перанесенага раней каранавіруса 22 мая, паведаміла ягоная былая жонка Алена. Паводле жанчыны, гэта адбылося месяц таму.

Кірыла Пазняк быў затрыманы 4 верасня 2025 года. Тады КДБ абвесціў «экстрэмісцкім фармаваннем» YouTube-канал «Платформа 375», а журналіста назваў «арганізатарам» гэтага «фармавання».

У той жа дзень, паведамлялі праваабаронцы, затрымалі і 20‑гадовую дачку Кірылы Пазняка — Яніну Пазняк. Яна таксама змешчаная пад варту, і ёй выстаўлена абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фармаваннем».

У 2021—2022 гадах канал правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, што вымушана выехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка (СТВ), Юрыя Цераха («СБ. Беларусь сегодня») — у Мінску, а таксама Алега Талерчыка (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур «Байпол») і вядучага Дзяніса Дудзінскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць