Грамадства11

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы

Днямі Парк жывёл «Дыпрыз» у Баранавіцкім раёне прымаў кіраўніка Вялікага Маскоўскага цырка Эдгарда Запашнага. Мясцовая раёнка выпусціла пра гэта захоплены рэпартаж, апісваючы, як артыст гуляў па вальерах, саджаў клён і схадзіў на 15‑хвіліннае спатканне з капібарай. Аднак за ўсім гэтым хаваўся звычайны камерцыйны інтарэс, даведалася выданне BGmedia.

Рэкламны тур

Мясцовая газета «Наш край» апублікавала ліслівы матэрыял пра візіт расійскага гастралёра.

«Жывёлы — гэта заўсёды правільнае выхаванне, адказнасць і любоў», — гэтымі словамі Запашны сыпаў перад журналістамі, пакуль дзяржаўная прэса маўчала пра камерцыйны падтэкст паездкі да баранавіцкай капібары Капі.

Сапраўдную мэту візіту маскоўскага артыста выкрыў мясцовы блогер, які заўважыў у руках Запашнага каробкі з антысептыкам «Мірасепт» ад кампаніі «Фармлэнд». Браты Запашныя ўжо не першы год з’яўляюцца амбасадарамі гэтага брэнда. Паводле рэкламнага сюжэта, прыручальнікам драпежнікаў нібыта неабходна гаіць драпіны ад кіпцюроў.

«Аказваецца, такі буйны рытэйл, як «Фармлэнд», і Эдгард Запашны ўжо некалькі гадоў працуюць з адным брэндам «Мірасепт»», — пракаментаваў аўтар роліка.

Выглядае, што ў Баранавічы расіянін прыехаў проста адпрацоўваць маркетынгавы кантракт.

Скандальны шлейф братоў Запашных

Візіт дрэсіроўшчыка ў парк, які пазіцыянуе сябе як месца гуманнага стаўлення да прыроды, выглядае неадназначна на фоне рэпутацыі артыста.

Браты Запашныя актыўна змагаюцца супраць цыркаў без жывёл і нават прасілі Пуціна заблакаваць у Расіі гастролі канадскага Cirque du Soleil, які прынцыпова не працуе са звярамі. Пры гэтым Цэнтр абароны правоў жывёл «Віта» раней публікаваў відэа са збіццём тыграняці ў іх цырку, а ў прэсе з’яўлялася інфармацыя, што адпрацаваных звяроў яны аддаюць на станцыі для трэніровак паляўнічых сабак.

Мясцовыя чыноўнікі сустракаюць маскоўскага госця
Здымак на памяць

Акрамя жорсткасці да жывёл, Эдгард Запашны вядомы агрэсіўнымі выказваннямі ў бок людзей. У 2019 годзе, каментуючы паводзіны футбольных фанатаў, ён заявіў: «Я б увёў АМАП, пакрышыў бы гэтых заўзятараў. Папераломваў бы часткі цела».

З 2012 года браты з’яўляюцца даверанымі асобамі Уладзіміра Пуціна, яны актыўна падтрымалі анексію Крыма і паўнамаштабную вайну ва Украіне.

Каментары1

  • Алкаш
    26.05.2026
    Надеюсь все животные не пострадали после визита.

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць