У Беларусі зафіксавалі ўцечку персанальных даных кліентаў сеткі піцэрый «Дода Піца» (кампанія «Піца Стар»), піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс-Карты
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных выявіў, што ў інтэрнэце незаконна распаўсюджваюцца звесткі карыстальнікаў папулярнай піцэрыі. Кампанія ўжо пацвердзіла факт уцечкі.
Паведамляецца, што скампраметаваныя наступныя даныя:
- прозвішча, імя і імя па бацьку;
- адрасы дастаўкі;
- нумары тэлефонаў;
- даты рэгістрацыі.
Каб высветліць усе абставіны, цэнтр пачаў пазапланавую праверку дзейнасці кампаніі. У сваю чаргу аператар заяўляе, што прымае меры для мінімізацыі наступстваў інцыдэнту.
Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў
«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў
У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы
Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме
Каментары