Грамадства

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Стала вядома, што дзяржаўнае прадпрыемства «Белсаюздрук» чакае рэарганізацыя: яго далучаюць да «Белпошты». Раней прадпрыемства падпарадкоўвалася Міністэрству інфармацыі, але пастановай Савета Міністраў ад 8 верасня 2025 года яно было перададзена ў падначаленне Міністэрству сувязі і інфарматызацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Той жа дакумент зацвердзіў абноўлены спіс арганізацый, якія ўваходзяць у структуру Мінсувязі. Усяго іх восем, і з 2025 года «Белсаюздрук» афіцыйна стаў адной з гэтых арганізацый разам з «Белпоштай», «Белтэлекамам», Дзяржаўнай фельд’егерскай службай і іншымі ўстановамі.

Але, як вынікае з дакумента, які апынуўся ў распараджэнні выдання SlutskGorod, змена ведамаснай прыналежнасці — не адзінае новаўвядзенне. 8 студзеня 2026 года Міністэрства сувязі прыняло рашэнне рэарганізаваць «Белсаюздрук» шляхам далучэння да «Белпошты».

Пасля завяршэння працэдуры «Белпошта» стане правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў, якія раней належалі «Белсаюздруку». Такім чынам, функцыі абедзвюх дзяржаўных структур будуць аб’яднаныя ў межах аднаго прадпрыемства.

Паводле наяўнай інфармацыі, закончыць рэарганізацыю плануюць вясной гэтага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць