Кіно

Netflix купляе Warner Bros за $82,7 мільярда

Netflix паведаміла, што купляе Warner Bros. Discovery з ацэнкай акцый кампаніі ў $27,75. Агульная вартасць здзелкі — прыкладна $82,7 мільярда.

Фота Netflix.com

Завяршыць здзелку плануюць пасля таго, як Warner Bros. адасобяць Discovery Global у новую публічную кампанію. Гэта павінна адбыцца ў трэцім квартале 2026 года.

Угода, акрамя набыцця Warner Bros., таксама дае Netflix кантроль над тэлевізійнымі і кінатэатральнымі студыямі кампаніі, а таксама над HBO і HBO Max.

Каталог стрымінгавай платформы папоўняць такія шоу, як «Тэорыя вялікага выбуху», «Клан Сапрана», «Гульня тронаў», «Чараўнік краіны Оз», фільмы па матывах коміксаў DC і іншыя.

«Наша місія заўсёды палягала ў тым, каб забаўляць свет», — сказаў Тэд Сарандас, сустаршыня Netflix.

«Аб’яднаўшы неверагодную бібліятэку серыялаў і фільмаў Warner Bros. — ад бяссмяротных класічных твораў, такіх як «Касабланка» і «Грамадзянін Кейн», да сучасных любімых фільмаў, такіх як «Гары Потэр» і «Сябры», — з нашымі творамі, якія вызначаюць культуру, такімі як «Вельмі дзіўныя справы», KPop Demon Hunters і «Гульня кальмара», мы зможам зрабіць гэта яшчэ лепш. Разам мы можам даць гледачам больш таго, што яны любяць, і дапамагчы вызначыць наступнае стагоддзе апавяданняў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць