Кіно2020

«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру

Новая камедыя ад Netflix распавядае гісторыю зацятага сэксіста, які трапляе ў паралельную рэчаіснасць, дзе правілы гульні дыктуюць жанчыны. Тут мужчыны вымушаныя насіць сэксуальную бялізну, наведваць салоны інтымнай дэпіляцыі і цярпець усё тое, што жанчыны ў нашым свеце цярпяць штодня. Ці здолее герой дасягнуць вяршыні кар’еры ў новых умовах, каб атрымаць шанец вярнуцца ў звыклы «мужчынскі» свет?

Сцэна з фільма. Фота: imdb.com

Што будзе, калі памяняць мужчын і жанчын месцамі не проста ў побыце, а ў самім падмурку грамадства? Менавіта на гэтым пытанні будуецца новы фільм Netflix «Спачатку жанчыны» (Ladies First), які стаў прадметам разбору кінакрытыка Джона Андэрсана на старонках The Wall Street Journal.

Сюжэт разгортваецца вакол Дам’ена Сакса — тыповага «альфа-самца» і супрацоўніка рэкламнага агенцтва «Атлас». У ягоным свеце паняцця «карэктнасць» не існуе: мужчыны паводзяць сябе як грубіяны і сэксісты, жанчын успрымаюць як дэкарацыю, а рух за правы жанчын #MeToo пайшоў лесам. Праўда, пасаду крэатыўнага дырэктара займае жанчына — Алекс. Аднак гэта зроблена выключна дзеля таго, каб залагодзіць найбуйнейшага кліента — піўны брэнд Guinness.

Аднак лёс рыхтуе Дам’ену жорсткі ўрок. Ударыўшыся галавой, ён прачынаецца ў свеце, дзе гендарныя ролі цалкам перакуленыя. Цяпер ужо жанчыны кіруюць карпарацыямі, а мужчыны вымушаныя займацца сваім выглядам, каб спадабацца босам.

Джон Андэрсан заўважае: аўтары фільма напоўніцу выкарысталі вострую сатыру, каб паказаць новы свет, у які трапіў герой. Тут жанчыны не проста захапілі ўладу — змянілася сама прырода палоў. Былая сакратарка Фелісіці заняла крэсла генеральнага дырэктара «Атласа», а Алекс стала непасрэднай кіраўніцай агенцтва і самога Дам’ена. Цяпер ужо яму трэба прыстасоўвацца: ад героя патрабуюць апранацца сэксуальна, каб мець хоць нейкія шанцы на павышэнне.

У гэтай рэчаіснасці існуюць крамы, што гандлююць падтрымліваючай бялізнай для мужчынскіх геніталій, а салоны прыгажосці актыўна прапануюць кліентам-мужчынам філеры і «поўную аўстралійскую» дэпіляцыю. На працы Дам’ена папракаюць у «тэстарычнасці» (іранічны неалагізм ад слова «тэстастэрон», па аналогіі з «істэрычнасцю»). А ў ягонай кватэры замест звыклых рэчаў — часопісы пра хатнюю ўтульнасць і халадзільнік, забіты садавіной, ёгуртам і кефірам.

Крытык заўважае, што гэтыя сцэны выклічуць розную рэакцыю: мужчыны могуць адчуць дыскамфорт, а жанчыны, хутчэй за ўсё, будуць смяяцца ўголас.

Паводле Андэрсана, структура фільма нагадвае кактэйль з такіх стужак, як «Гэта цудоўнае жыццё» (It’s a Wonderful Life), «Чаго хочуць жанчыны» (What Women Want) і «Калядная гісторыя» (A Christmas Carol). Тут нават ёсць свой містычны настаўнік — бяздомны, які тлумачыць Дам’ену: каб вярнуцца дадому, той мусіць дабіцца поспеху ў гэтым жаночым свеце. І Дам’ен не прыдумаў нічога лепшага, як паспрабаваць пракласці сабе шлях наверх праз ложак, выкарыстоўваючы тыя ж метады, якімі раней карысталіся жанчыны ў ягоным уласным свеце.

Сцэна з фільма. Фота: imdb.com

Ці робіць фільм нейкае глыбокае адкрыццё? Джон Андэрсан лічыць, што не. Сюжэт рухаецца прадказальна, а фінал можна адгадаць загадзя. Тым не менш, ён станоўча ацэньвае акцёрскую працу.

У выніку, «Спачатку жанчыны» — гэта лёгкая, не надта арыгінальная, але даволі трапная камедыя пра тое, як выглядае свет, дзе звыклыя правілы паміж мужчынамі і жанчынамі дзейнічаюць наадварот.

Каментары20

  • 1
    23.05.2026
    Heta kopiya frantsuzskaha filma Je ne suis pas un homme facile. Uzho nichoha I aryhinalnaha zrabits nia mohuts..
  • Freud
    23.05.2026
    Чарговая паліткарэктная стужка ад Нэтфлікс у якой выліваюцца жаночыя комплексы?
  • папраўка
    23.05.2026
    "рух за правы жанчын #MeToo" - толькі ў рэальнасці аказалася, што гэта быў рух, які запачаткаваў хвалю розных абвінавачанняў у бок мужчын, асабліва сексуальнага характару. І як выявілася з гадамі, вялікая частка была хлуслівая. Кейс Спейсі самы вядомы.

    Камунізм таксама быў пад лозунгамі пра справядлівасць і роўнасць, але хіба не трэба тлумачыць чым быў фактычна.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць