Кіно

У Варшаве пакажуць нямое кіно пад адкрытым небам, у тым ліку беларускі фільм «Прастытутка»

Вечары нямога кіно «Нямая ліхаманка» з жывой музыкай кампазітараў з Беларусі Польшчы пройдуць у жніўні і верасні ў Варшаве. 

У дворыку камяніцы пры Музеі вольнай Беларусі (Foksal 11) пакажуць чатыры нямыя фільмы — з Украіны, Польшчы, Германіі і Беларусі.

А таксама будзе гучаць музыка, якую напісалі беларускія і польскія кампазітары спецыяльна для гэтых фільмаў. Сыграюць музыкі Дар’юш Пшыбыльскі (арган Гэманда), Аляксандра Хмялеўска (фартэпіяна, электроніка), Філіп Спорняк (віяланчэль), Вольга Падгайская (фартэпіяна), Five-Storey Ensemble.

Што пакажуць?

14 жніўня, 20:00 — «Прыгоды паўрубеля» (Украіна, 1924).

21 жніўня 20:00 — «Белы след» (Польшча, 1932).

28 жніўня, 20:00 — «Фаўст» (Германія, 1926).

4 верасня, 20:00 — «Прастытутка» (Беларусь, 1926). 

Беларускі фільм «Прастутытка» зняў рэжысёр Алег Фрэліх. Сюжэт наступны. У Маскве 20-х гадоў мінулага стагоддзя адны жывуць у багацці, іншыя змагаюцца за выжыванне. Люба жыве ў цёткі Варвары, якая ў рэшце рэшт «прадае» яе суседу, выганяючы з хаты. Бяздомную дзяўчыну прымае выпадковая знаёмая, якая, як высвятляецца, з'яўляецца гаспадыняй бардэля і прымушае Любу падпісаць рабскі вэксаль. У іншай сям'і пасля выпадковай смерці мужа Надзея застаецца без грошай і, каб утрымліваць дзяцей, вымушана пайсці да мясніка, а затым стаць прастытуткай.

Квіткі на сеансы ўжо ў продажы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць