У праграме «Лета ў манахроме», якая стартуе 25 ліпеня, можна будзе пабачыць шэраг фільмаў — ад «Рымскіх канікул» да «Лета з Монікай», заўважыў Reform.

З канца ліпеня і ўвесь жнівень 11 фільмаў з праграмы «Лета ў манахроме» будуць паказваць у мінскай прасторы «Манахром».
Ініцыятыва Сinemascope прапануе пазнаёміцца са стужкамі розных жанраў: камедыяй «Канікулы спадара Юло» Жака Таці, баевіком «Дуэль» Сцівена Спілберга, драмамі «Лета з Монікай» Інгмара Бергмана, «Бывай, Філіпіна» Жака Разье, «Дні жніва» Тэрэнса Маліка.
А таксама інтэлектуальным гратэскам ад Пітэра Грынуэя — «Кантракт рысавальшчыка», знакамітым слэшерам — «Пятніца, 13» Шона С. Канінгема і іншымі.
Дзеянне ўсіх фільмаў адбываецца ўлетку.
Падрабязны расклад кінапраглядаў можна знайсці ў сацыяльных сетках праекта.
-
«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна
-
«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру
-
«Мінатаўр» Андрэя Звягінцава — антываенная драма, якую стоячы віталі ў Канах
Каментары