Кіно

«Матэрыялісты» — рамантычная камедыя, якая хоча размаўляць пра складаныя рэчы

У чэрвені выйшла доўгачаканая стужка «Матэрыялісты» з Педра Паскалем, Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам у галоўных ролях. У беларускіх кінатэатрах фільма зараз няма, але хутка ён будзе дасяжны анлайн. Ці варта глядзець?

Дакона Джонсан у ролі Джулі. Скрыншот з відэа: афіцыйны трэйлер «Матэрыялістаў»

Дзеянне фільму адбываецца ў сучасным Нью-Ёрку, але Джулі (гераіня Дакоты Джонсан) працуе не на самай сучаснай працы — сваццяй у шлюбным агенцтве. Штодзень яна размаўляе з людзьмі, што адчайна хочуць знайсці сваё каханне па канкрэтных параметрах: рост, вага, колер скуры, заробак і нават сяброўства ў канкрэтнай партыі.

Джулі ўпэўнена: шлюб — гэта фінансавая здзелка, і галоўнае ў яе будучым мужы — вялікі дастатак.

Педра Паскаль у ролі Гары. Скрыншот з відэа: афіцыйны трэйлер «Матэрыялістаў»

Пры гэтым гераіня хістаецца ад багатага і прыгожага Гары, якога грае Педра Паскаль, да беднага акцёра і свайго экс-бойфрэнда Крыса Эванса ў ролі Джона. Адзін сюжэтны паварот змяняе погляды на жыццё паспяховай свацці і, што выглядае сумнеўна, яе глыбінныя каштоўнасці.

Ці можа адна сітуацыя кардынальна перавярнуць перакананні чалавека і, больш за тое, пазбавіць яго ад дзіцячых траўм? Рэжысёрка і сцэнарыстка Селін Сон упэўнена, што так.

Яе папярэдняя праца — «Мінулыя жыцці» (Past Lives) — у 2024 годзе ўзяла Оскара за лепшы фільм і лепшы сцэнарый і, на першы погляд, можа нават нагадваць «Матэрыялістаў» сваімі шчырымі дыялогамі пра пачуцці.

Але «Мінулыя жыцці» — гэта эмігранцкая гісторыя, расказаная вельмі чулліва і асцярожна. У новай стужцы Сон распрацоўвае папулярны і шырока вядомы троп пра любоўны трохкутнік, робячы гэта проста ў лоб.

Крыс Эванс у ролі Джона. Скрыншот з відэа: афіцыйны трэйлер «Матэрыялістаў»

Пры гэтым сюжэт трапляе ў патрыярхальную пастку, дзе жанчыну абвінавачваюць у гвалце, зробленым мужчынам. Дарэчы, у расійскамоўным перакладзе фільм выйшаў з асаблівым налётам сэксізму: замест англамоўных «Матэрыялістаў» (Materialists) тут засталася адна «Матэрыялістка».

Фільм спрабуе разважаць аб усім — аб’ектывацыі, уплыву сям’і на фарміраванне асобы, беднасці, харасмэнце і іншых безумоўна важных рэчах, але ні пра што не кажа глыбока. Атрымліваецца вінегрэт з паверхневых сэнсаў і хуткіх меркаванняў. З іншага боку, чаго іншага мы чакалі ад жанру рамантычнай камедыі?

Каманда, што працавала над фільмам, сабрала выбітны акцёрскі склад, зняла прыгожую і прывабную па сваім стылі карціну, замахнулася да пераасэнсавання рамкомаў, але не змагла апраўдаць інтрыгу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць