Грамадства2222

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»

Гэта патлумачыў сам Антон Матолька. Рэч у закрытым чаце, у які дасылаліся звесткі з бота.

Антон Матолька, стваральнік маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн», у сваім тэлеграм-канале распавёў, што адбылося з ботам. Узламаны не сам бот — сілавікі атрымалі доступ у чат, у які перасылаліся паведамленні з бота.

Часта праца з ботамі арганізуецца так — ствараецца чат, куды дадаецца кантактны бот. Паведамленні з бота перасылаюцца ў чат, каб усе адміністратары або людзі, якія апрацоўваюць інфармацыю, маглі працаваць са зваротамі.

Антон Матолька расказаў, што не была адкліканая спасылка для ўступлення ў гэты чат, створаная яшчэ 2 сакавіка 2022 года. Таксама ў наладах суполкі не стаяла пазнака «схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў». Невядома, якім чынам сілавікі атрымалі спасылку, але, магчыма, праз некага з затрыманых.

Такім чынам, нейкі акаўнт (імаверна, ён належаў беларускім спецслужбам) увайшоў у закрыты чат, дзе была перапіска з ботам, і змог цалкам яе спампаваць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • Беларус
    05.02.2025
    У мяне няма слоў. Як????? Як такую халатнасць увогуле можна было дапусціць? Ды яшчэ на працягу амаль трох гадоў????

    «Антон Матолька расказаў, што не была адкліканая спасылка для ўступлення ў гэты чат, створаная яшчэ 2 сакавіка 2022 года. Таксама ў наладах суполкі не стаяла пазнака «схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў».
  • Невероятные
    05.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    05.02.2025
    Ну як так, панове??
    Навошта гэта усе увогуле захоўваецца??

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць