Свет33

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся перадаваць свайму начальніку словы рэжысёра фільма «Мінатаўр» Андрэя Звягінцава, сказаныя ім падчас уручэння ўзнагароды ў Канах, з заклікам спыніць вайну ва Украіне. Маўляў, у рэжысёра «няма права голасу». Той пагадзіўся — сапраўды няма, піша «Медуза».

Андрэй Звягінцаў з узнагародай, атрыманай на Канскім фестывалі. Фота: AP Photo / John Locher

На брыфінгу 25 мая Пяскоў заявіў:

«Звягінцаў ніколі не асуджаў крывавую бойню, якую ўчыніў кіеўскі рэжым на Данбасе. Пачынаючы з 2014 года, калі пачалася вайна, вось калі б ён тады гэта рабіў, напэўна, у яго было б права голасу. А зараз у яго такога права няма».

Андрэй Звягінцаў самога факту адсутнасці у сябе права голасу ў вачах расійскіх уладаў не стаў, але звярнуў увагу на іх крывадушнасць:

«Так, абсалютна правільна — няма ў мяне права голасу, як няма яго сёння ў сотні мільёнаў расіян. Таму што вы ніколі і не чулі іх голас. Бандэрлогамі вы лічылі сваіх суграмадзян і ў 2008-м. І ў 2011-м. І ў тым жа хітрым 2014-м. А далей з усімі прыпынкамі.

І вось ужо наш з вамі агульны магутны цягнік набліжаецца да станцыі «тупік». І цяпер — паводле майго сціплага меркавання — усё, што было б адзіна правільным, рацыянальным і нават збаўчым цяпер для цэлай краіны — не размаўляць, адводзячы ад гнязда; не задаваць грамадзяніну сваёй краіны крывадушнага пытання з 2022-га: «Дзе вы былі апошнія 8 гадоў?». А дзейнічаць з прынцыпу тут і цяпер: завяршаць гэтую бессэнсоўную і бязлітасную вайну.

Нічога, акрамя гора і слёз; акрамя расчаравання і дэпрэсіўнай апатыі; акрамя адарваных канечнасцяў вашых суграмадзян у імя прывіднай мэты; акрамя знішчэння маладых людзей, патрэбных краіне для будаўніцтва жыцця і будучыні. Нічога добрага наперадзе не чакае, калі не спыніцца».

Каментары3

  • Ё
    25.05.2026
    НН, хопіць ужо пра харошых рускіх. Прытамілі сваім Звягінцавым. Лепей бы пра ўкраінскіх рэжысёраў і іх фільмы нешта напісалі.
  • Влад
    26.05.2026
    Ё, хопиць уже разводить русофобию постоянную на страницах НН и превращать Беларусь в Украину!
  • Праўда
    26.05.2026
    Ё, адкуль ім ведаць? На расейскіх бібісях і медузе пра гэта не пішуць.

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую16

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць