Здарэнні11

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары

Прыгода здарылася ў Віцебскай вобласці.

У вёсцы Галінова дзяўчынка сустрэла мядзведзя проста на дачным участку. Драпежнік адпачываў паміж дрэвамі ў двары, калі яго заўважыла Маша, якая гуляла на вуліцы. Спалохаўшыся, дзяўчынка адразу паклікала бацьку, піша Onliner.by.

— Пры сустрэчы з мядзведзем, вядома, зазнаў вялікі шок. Але ў той момант я толькі ўспомніў, што яны баяцца гучных гукаў, і пачаў пляскаць у далоні. Ну так, сапраўды, гэта дапамагло, — расказвае бацька Машы Дзмітрый Баршчоў.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што мядзведзя ў вёсцы бачаць не ўпершыню — падобныя выпадкі былі і некалькі гадоў таму. Жывёліна нікога не чапала, але спакойна адпачываць пры такім суседстве было складана.

Спецыялісты нагадваюць: пры сустрэчы з драпежнікам нельга ўцякаць, лепш спакойна адыходзіць назад і спрабаваць адпужаць яго гучнымі гукамі — жывёлу адпужвае ўсё, што стварае шум: плясканне ў далоні, музыка на мабільным тэлефоне, свіст.

Каментары1

  • Все путем
    25.05.2026
    Маша и медведь.

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць