Грамадства2222

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў

«Ганьба, купіце курсы журналістыкі сваім супрацоўнікам», — параілі ім. У каментарах пад допісам газеты хор абураных галасоў ствараюць самі ж супрацоўніцы — ад карэспандэнтак да галоўрэда.

Выданне «Гродзенская праўда» у сваім трэдс сёння размясціла допіс з навіною аб візіце Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Тэкст публікацыі больш нагадвае агрэсіўны прапагандысцкі лісток:

«Сёння пратэрмінаваная Света здзейсніла сваю даўнюю мару. Пабачыла «цудоўную незалежную Беларусь» пад сваім кіраўніцтвам. Кіраўніца змагароў прыехала ў Кіеў, дзе прадстаўнікі рэжыму арганізавалі ёй «праграму мерапрыемстваў»: паказушнае ўскладанне каля магіл наёмных нацыкаў (зямля ім шклаватай), затым, у надзеі, што ўсё ж такі расійскі дрон не прамахнецца, яе каталі па вуліцах Кіева.

Менавіта такую будучыню для жыхароў рэспублікі яна прадугледжвае, папутна разважаючы пра паток заходніх грошай», — напісалі аўтары канала.

Допіс суправаджаўся відэаролікам, знятым з машыны, у якой Святлана едзе па вуліцах украінскай сталіцы міма разбураных будынкаў.

Каментаваць гэты трэдс прыйшла амаль уся рэдакцыя ў поўным складзе. У каментарах адзначыліся галоўная рэдактарка «Гродзенскай праўды» Таццяна Сяргеева, яе намесніца Анжаліка Кісляк, карэспандэнткі Мілана Дудко і Маргарыта Сяўко, аглядальніца Алена Худзік, рэдактарка інтэрнэт-рэсурсу газеты Настасся Адосій.

Галоўны пасыл — як мага мацней зняважыць Ціханоўскую і ўкраінскі бок, адначасова падкрэсліваючы нібыта «міралюбасць» Беларусі.

«Дзякуй, Божа, што збярог нас ад такіх «Свет». Хай сабе катаецца і гуляе на публіку, абы ручонкі свае ў справы Беларусі не савала. Чур-чур нас ))))», — піша намесніца галоўрэда Анжаліка Кісляк.

«Цыркачка», — каментуе аглядальніца Худзік.

«І гэтага яны хацелі для Беларусі?!!! Дзякуй, але НЕ. Бацька збярог», «Глядзіць на тое, што было б у Мінску, калі б гэтая неадэкватка прыйшла да ўлады. Бог нас выратаваў ад яе».

«Цудоўная «будучыня», нічога не скажаш. Прыехала ў краіну, дзе ідзе вайна, каб злавіць хайп. Рэйтынгі зусім нікуды не вартыя? Звычайныя людзі хочуць міру і стабільнасці, а не быць палігонам для чарговага трэша заходняй «дэмакратыі»», — гэта негадуе галоўная рэдактарка Таццяна Сяргеева.

З гэтымі закідамі спрабуюць спрачацца іншыя карыстальнікі. Так, на заўвагу:

«Добра, што такія сядзяць не ў Беларусі», — нагадваюць: «Так, у Беларусі сядзяць такія, як ты. Або ў турмах».

Аўтару каментара «Кашмар, няма слоў, што ж яна творыць» даводзяць: «А што яна творыць?? Гэта хіба яна напала на Украіну? Ці гэта яна прадаставіла сваю краіну як плацдарм для нападу на суседа?? Ці гэта іншае??».

Некаторыя карыстальнікі выказваліся яшчэ больш рэзка адносна самой публікацыі і яе аўтараў:

«У каментарах нейкі сюр ябацек. Самі прапусцілі праз мяжу войскі ў парушэнне Канстытуцыі РБ, самі дапамагалі і дапамагаюць наводзіць беспілотнікі і дроны, а кажуць, што гэта «Светка» з «Зелем» вінаватыя».

«Пі***ц, каб адзін з буйных паблікаў абласнога горада ў Беларусі пісаў настолькі агідным тэкстам? Ганьба, купіце курсы журналістыкі сваім супрацоўнікам».

Яшчэ частка каментатараў адказвае ў іранічнай і вострай форме:

«Ой, як ябацькі ўзбудзіліся, што, зайздросна? Вусаты калгаснік толькі на БАЛОТЫ ездзіць грошай прасіць, а не даюць ужо», «Навіны скончыліся? Даўгунец адцераблі ўжо? Макрон не тэлефануе болей?», «О як! А ты хацела б, каб туды прыехаў твой вождзь? Але, нічога, калі-небудзь і прыедзе, але ў іншым статусе».

Акрамя трэдса «Гродзенскай праўды», пралукашэнкаўскія каментатары штурмавалі і іншыя сацыяльныя сеткі. Праўда, там іх паведамленні не вызначаюцца арыгінальнасцю і больш нагадваюць працу бота-фермаў.

«А хто яна такая?», «Дзе Сярога падзеўся?», «У якасці каго яна прыехала?», «І колькі яны будуць ездзіць!?» — пішуць традыцыйныя пытанні боты.

Каментары22

  • Indrid Cold
    25.05.2026
    Practice what you preach. Чым вы адрозніваецеся, калі пра Каржа пішыце толькі добрае і каментары рэдагуеце якія пішуць пра яго праўду.
    Калі прапагандыстам нельга так рабіць, дык можа і вам трэба пра Каржа праўду пісаць?
  • холодильник побеждает
    25.05.2026
    бюджетницы отрабатывают свою зарплату.в минске должны оценить и выдать премию
  • Фу
    25.05.2026
    Девушки письменные, но плохо понимают, что их имена и перлы останутся в истории навсегда. Сегодня гонорар, завтра вечное позорище

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны28

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў4

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны28

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць