Грамадства22

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»

Малюнак з выявай курыцы і нажа, а таксама словамі пра жыццёвае прызначэнне кураняці МАРГ запатрабавала прыбраць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла прадпісанне ТАА «АрніваБел» за распаўсюд неналежнай вонкавай рэкламы аб'екта грамадскага харчавання «Шаўрма».

На рэкламным плакаце ў Мінску былі змешчаны выява курыцы і нажа, а таксама слоган: «Ён вылупіўся не для жыцця, а для ідэальнай шаўрмы».

«Рэклама парушае агульнапрынятыя нормы маралі, бо абясцэньвае жыццё жывой істоты, парушаючы прынцыпы гуманнасці, і ў сілу патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе з'яўляецца неэтычнай», — рэзюмаваў МАРГ.

Ведамства загадала ліквідаваць парушэнне.

Каментары2

  • Indrid Cold
    25.05.2026
    Рускі мір, культ сілы і адсутнасць павагі да жыцця іншых, нават калі яны жывёлы.
    Ну нічога, можна такую рэкламу зрабіць:
    Лукашыстскі хлопчык з гальштукам БэРэСэМэ і подпіс - "ён нарадзіўся каб плаціць падаткі, а пазней загінуць за грошы Сям'і ў мясных штурмах".
    І можна якога небудзь усміхаючыгася ПВТшнага/СЭЗнага лысага бізнесьмена на доле і каб ён казаў: "Законы працуюць, паўсюль стабільнасць, чым вы незадаволеныя, змагары?"
  • ханжеское двуличие
    25.05.2026
    но ведь это правда, вылупился не для жизни, а для идеальной шаурмы или для котлетки.
    Если он в самом деле вылупился для жизни,то те. кто его жизни лишает на птицефабрике, должны сидеть в тюрьме

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны28

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў4

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны28

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць