На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол
Ад чырвонай ікры ў шпінатных блінцах да сала з хлебам.

У межах візіту ва Украіну Святлана Ціханоўская разам з беларускай дэлегацыяй наведалі Чарнобыльскую АЭС. Гасцей на станцыі сустракаў генеральны дырэктар ЧАЭС Сяргей Тараканаў. Ён правёў дэлегацыю па тэрыторыі і шмат расказваў: пра станцыю і найперш пра людзей — тых, хто працаваў тут у 1986-м, хто гадамі займаўся бяспекай аб’екта і хто працягвае працаваць на ЧАЭС ужо падчас вайны.
У яго словах Чарнобыль гучаў як прастора супольнай памяці для беларусаў і ўкраінцаў і месца чалавечай вытрымкі. Асабліва цяпер, калі вайна зноў зрабіла тэму ядзернай бяспекі штодзённым пытаннем.

Пасля экскурсіі гасцей чакала нечакана ўтульная частка візіту — фуршэт. На белых абрусах — маленькія закускі, брускеты з салам, марынаванай цыбуляй і зернямі гарчыцы. Кавалачкі чорнага хлеба з падсмажаным беконам і агуркамі. Рулецікі са шпінатных блінцоў з чырвонай ікрой. Тарталеткі з крэмам і зелянінай, пірожныя з узбітымі вяршкамі, клубніцамі і чарніцамі, двухслаёвыя шакаладна-ванільныя дэсерты ў празрыстых шкляначках.

Асобна прыцягвалі ўвагу маленькія «кіеўскія катлеты» — на драўляных палачках, нібы эскімо. З хрумсткай паніроўкай і маладымі запечанымі бульбінкамі побач.



Асобна ўсе адзначалі сырнікі. Невялікія, пяшчотныя, з лёгкай скарынкай і мяккай тварожнай сярэдзінай, пасыпаныя цукровай пудрай і пададзеныя з ягадамі.


Было і простае сала — на чорным хлебе.


Каментары