Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны
«РФ рэкамендуе замежнікам як мага хутчэй пакінуць Кіеў, а яго жыхарам — не набліжацца да аб'ектаў вайсковай і адміністрацыйнай інфраструктуры», — гаворыцца ў заяве.

Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka
У рэальнасці расійскія ракеты і дроны маюць розную дакладнасць і часта б’юць рандомна.
23 мая Расія ўжо нанесла ўдар па Кіеве і вобласці 90 ракетамі і 600 беспілотнікамі. У выніку згарэлі гандлёвы цэнтр, рынак, жылыя дамы і музеі.
Масква абгрунтоўвае новы віток эскалацыі помстай за ўдар па Старабельску. Там білі, як меркавалася, па базе расійскіх дроншчыкаў, але Масква сцвярджае, што ў інтэрнаце мясцовага каледжа жылі студэнты.
Каментары