Нерухомасць11

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе

На працу таварыства ўласнікаў і абслугоўваючай арганізацыі «Хэпі Планет» у элітным мінскім комплексе «Мінск-Свет» звярнулі ўвагу ўлады. Прычынай стаў анамальны рост незадаволенасці сярод жыхароў шматпавярховак.

Крызісную сітуацыю абмеркавалі на адмысловай сустрэчы з удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і кіраўніцтвам «Хэпі Планет». Статыстыка сведчыць пра камунальны правал.

За 2025 год колькасць скаргаў ад жыхароў «Мінск-Света» вырасла адразу на 125% у параўнанні з 2024-м. У 2026 годзе паток прэтэнзій, заявак і абураных відэа ў сацсетках працягвае расці.

Кіраўнік раённай адміністрацыі Эдуард Тамільчык заявіў, што гэта вынік неналежнага выканання абавязкаў з боку «Хэпі Планет». Кампаніі выставілі ўмову: альбо яны змяняюць падыход да працы і пачынаюць якасна абслугоўваць дамы, альбо ўлады заменяць абслугоўваючую арганізацыю на іншую.

Каментары1

  • .
    24.05.2026
    Галоўнае ў расследаванні не выйсці на самога сябе.
    Абслугоўваючая арганізацыя была створана як такі "камерцыйны ЖЭС" чыноўнікамі з ЖКГ.
    Напрыклад, сучасны дырэктар Мамедов Роман Рафигович раней працаваў дырэктарам "ЖКХ №1 Московского р-на г.Минска".

    Адмовіцца ад такой арганізацыі ў "Мінск-Свеце" немагчыма. То-бок, ёсць манаполія пры падтрымцы дзяржавы.

    Рост скаргаў таксама можа быць наступствам здачы ў эксплуатацыю дрэнна пабудаваных аб’ектаў. Першыя гады самыя праблемныя.

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць