Грамадства1414

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём

Аб'яднанне былых сілавікоў BELPOL апублікавала маштабнае расследаванне пра сетку беларускіх спецслужбаў за мяжой, выявіўшы больш за сто супрацоўнікаў КДБ і ГРУ, што працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём у амаль сарака краінах свету.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Фота: Наша Ніва

Прадстаўнікі BELPOL сцвярджаюць, што частка апублікаваных звестак адносіцца да 2024—2025 гадоў і атрымана з унутраных крыніц. Агулам у матэрыяле названа каля шасцідзесяці меркаваных разведчыкаў і апісаны метады іх укаранення ў сістэму Міністэрства замежных спраў, пераказвае расследаванне партал «Люстэрка».

Паводле версіі аб'яднання, уся гэтая дзейнасць каардынуецца праз Упраўленне дыпламатычнай бяспекі МЗС. Яго начальнікам названы Усевалад Глушкоў, які раней удзельнічаў у дыпламатычных місіях у Літве, Латвіі, Польшчы і Францыі. Сярод кіраўнікоў падраздзялення таксама згадваюцца намеснік начальніка ўпраўлення Андрэй Швец, які нібыта працаваў пад прыкрыццём у Літве, Германіі і Польшчы, загадчык сектара ўласнай бяспекі Алег Буйкевіч і кіраўнік сектара спецыяльнай сувязі Віктар Каменеў.

Расследавальнікі адзначаюць, што частка супрацоўнікаў укараняецца ў сістэму МЗС яшчэ ў маладым узросце і будуе кар'еру як звычайныя дыпламаты. Іншыя ж пераходзяць у дыпламатычныя структуры пасля некалькіх гадоў службы ў КДБ ці ГРУ, атрымліваючы пасады дарадцаў, сакратароў, аташэ або супрацоўнікаў консульстваў. Некаторыя карыстаюцца спецыяльнымі пашпартамі з выдуманымі імёнамі і біяграфіямі. Адна з найбуйнейшых груп, як гаворыцца ў матэрыяле, была выяўлена ў Бельгіі, дзе знаходзяцца штаб-кватэры Еўрасаюза і НАТА. Паводле дадзеных BELPOL, у яе ўваходзяць дарадца Павел Гур'янаў, аташэ па пытаннях абароны Дзмітрый Лука, першы сакратар Дзмітрый Крышталь і аташэ Сяргей Арцем'еў. Пры гэтым Гур'янаў нібыта выкарыстоўваў пашпарт прыкрыцця на імя «Павел Карчагін».

Асобная ўвага ў расследаванні ўдзелена ўкраінскаму напрамку. Сцвярджаецца, што да эвакуацыі пасольства Беларусі ў Кіеве ў 2022 годзе там дзейнічала паўнавартасная група супрацоўнікаў спецслужбаў. Сярод іх названыя дарадца пасольства Уладзімір Зубкоў, ваенны аташэ Ігар Шматок, памочнікі ваеннага аташэ Яўген Касавец і Віталь Мельнікаў, першы сакратар Дзмітрый Пралюб і афіцэр-шыфравальнік Эдуард Долмат. Аўтары расследавання мяркуюць, што гэтая каманда магла працаваць не толькі ў інтарэсах Мінска, але і на карысць расійскіх спецслужбаў.

Пры гэтым найбуйнейшая сетка беларускіх агентаў пад дыпламатычным прыкрыццём, паводле версіі BELPOL, дзейнічае зусім не ў Еўропе ці ЗША, а ў Расіі. У адрозненне ад заходніх краін, дзе гаворка ідзе пра некалькіх супрацоўнікаў у асобных прадстаўніцтвах, у Расіі іх налічваюцца дзясяткі. Яны працуюць як у пасольстве ў Маскве, так і ў генеральных консульствах у Растове-на-Доне, Краснадары, Ніжнім Ноўгарадзе і іншых расійскіх гарадах. Такі маштаб прысутнасці тлумачыцца цесным супрацоўніцтвам дзвюх краін у сферы бяспекі і абароны.

Каментары14

  • %
    24.05.2026
    То бок у Масковіі яны папросту на працы, нават не ў камандзіроўцы
  • Харунжы
    24.05.2026
    нарагатау́ся 👍😂
    пра гэта кожны сабака ведае .
    а тое што белпол адводзіць удар ад сябе , гэта факт
  • Што іх шукаць
    24.05.2026
    Бярыце любога на - офф

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць