(no subject)

Пра бег. Я зазвычай выходжу на прабежку ўвечары ў мясцовы парк з прыгожым назовам sunset park :) выходжу нават не дзеля фізычнай нагрузкі (хаця і дзеля яе таксама), а каб перажаваць свае думкі, за гэтай справай я не заўважаю як прабягаю ўсю дыстанцыю. А тут я ўчора падчас бегу зразумела, што мне няма пра што думаць 🤦🏻‍♀️ бегчы так цяжэй, але вось я думаю, што ж гэта значыць? Што чарняга мінае?🙂

(no subject)

Забаўна, але я не магу залагініцца ў жж з кампа 🙂
Хочыцца запомніць 2 гісторыі з пт-сб)
Запрасіла сяброўку правесці час разам, без мужчын, чыста жаночай кампаніяй. Аблазілі з задавальненнем ўсё uniqlo, не люблю бадзяцца па крамах, а тут вельмі зайшло) выбрала сабе 2 ідыяльныя сукенкі, яшчэ штось па дробязі. Калі былі ў прымяральні, спрацавала пажарная сігналіацыя. Ну ок, нібыта не гарым, усё ок. Мінула паўгадзіны, стаім у чарзе на аплату, я наступная. І тут нас усіх выганяюць на двор 😭😞 прыязджаюць пажарныя і пачынаюць чэкаць краму. Я злуюся, таму што ў мяне ўсё выхапілі з рук і выгналі ў шыю, сяброўка смяецца, маўляў, можна было згарэць за гэты час. Сёння замовіла ўсё анлайн.
Пасля мы зноў зладзілі маргарытны вечар, зранку падняліся хворыя, канешне. Я варыла супчык. І ў нейкі момант зразумела, што не адчуваю ягоны смак. Перахварэўшы ўвёсну ковідам, падумала "зноў!", пабегла па тэрмометр і аксіметр. Не, ўсё ок. Нейкі паслямаргарытны глюк. Але суп быў страшна перасолены і пераперчаны 🤦🏻‍♀️ Смяяліся. Сяброўцы пасля супа стала горай і яна тэрмінова зваліла дахаты 🤷🏻‍♀️🤦🏻‍♀️🙄

(no subject)

Хутка год, як я займаюся цялеснай тэрапіяй і медытацыяй (і не толькі гэтым). Часамі мне здаецца, гэта лепшае, што здаралася са мной за апошнія 11 год майго жыцця. А можа і за ўсё свядомае жыццё. Пра гэта трэба ведаць ад маленства. А то атрымоўваецца, што ты нейкім чынам дапаўзаеш да гэтага ў сталым узросце пасля якой-небудзь катастрофы.
Нашае цела запамінае ўсе рэакцыі на эмоцыі (не толькі на фізычнае ўздзеянне).
Вось цікавостка: троху больш за год таму адзін допіс знаёмага ў фб вельмі мяне зраніў і забраў спакой падчас маіх вакацыяў на Радзіме. Ясна, што гэта мая рэакцыя, мая адказнасць і бла-бла-бла. Але цікава вось што. Мінула столькі часу, я пабачыла допіс ад таго ж чалавека з тым жы цэтлікам на тую ж тэматыку, але з нэйтральнай для мяне інфой. Але цела зрэагавала дакладна так жа! Я на працяглы момант апынулася ў сваім чарняжным стане год таму 🤷🏻‍♀️🤦🏻‍♀️
А значыць мне яшчэ працаваць і працаваць.

без храналагічнага парадку/фрырайтынг

Субота. Я прачынаюся ў пакоі сваіх сяброў з мутнай галавой пасля вечара з маргарытай. Так, мне 32, і ў мяне зрэдчас яшчэ такое бывае. Даспаць бы, але ў мяне не выходзіць. Мятны вакуум пакутліва сціскаецца і пашыраецца ўнутры. Мне здаецца, што з адкрытага вакна я чую вясёлыя мужчынскі і жаночы галасы з адкрытага вакна 2га паверху. Collapse )

(no subject)

Адна са складаных рэчаў у жыцці - гэта прачынацца ранкам з усведамленнем нечага непапраўнага. Вось ты прачынаешся, яшчэ не сцяміў чаму, але ўжо адчуваеш, як навальваецца гэты цяжар. І думаеш: яшчэ трошку паспаць, але вось бяда, ужо прыгадаў што да чаго і, канешне, паснуць ужо не ў змозе. І трэба з гэтым неяк жыць.
Дарэчы, ньюёркскае Купалле адбылося. І гэта было самае-самае Купалле, якое я бачыла. Але не абышлося без драмы) м-да) сяджу ўсміхаюся: жыццё дзіўная штуковіна :) люблю яго. Як бы ні было - усё будзе гуд.

някепска.

Здаецца, учора адбыўся нейкі зрух. Падазрую, што гэта таму што я ўжо тыдзень пью Trp.
Учора было 4 месяцы, як я не палю і як распачаўся крызіс. І што зрабіла я?) Стала паліць зноў. І самае цікавае - мяне папусціла, я сябе не лаю і разумею, што гэта ненадоўга :) таксама ўчора быў першы дзень, калі я гатавала зноў з задавальненнем, а то апошнім часам нешта з гэтым не ладзілася зусім. Хаця высілкі, канешне, прыкладаць давялося. Трэба сабрацца з думкамі і сіламі і знайсці новую працу і пераехаць. Стараюся выключыць алкашку зусім, але вось літаральна ўчора пілі шампан, бо ў румэйткі была днюха, і стараюся абмежаваць сацсеткі, бо часта там натыкаюся на тое, што мяне засмучае. Хаця гэта складана, бо пра ўсе падзеі і сустрэчы даведваешся менавіта праз фэйсбук. Ну, неяк будзе))
А яшчэ я 18 дзён была на радзіме. Там добра. Тое, што было нядобра - я прывезла з сабой. Добра, што там столькі людзей, каторыя мяне любяць ці проста былі шчаслівыя пабачыцца :) а ў nyc я не ведаю ці хто чакаў на мяне. У любым выпадку я цешуся, што гэты алкагастратур завяршыўся, хоць гэта і не далося лёгка.

ps. самае цікавае, што я ведаю, дзе я касячу, але не ведаю, як гэта выправіць, як з гэтым справіцца.

(no subject)

Апошнія N гадоў маё жыццё нагадвае нейкі сюр. А я толькі думаю:"я*аць, гэта са мной адбываецца?"
Паменей бы ўсё драматызаваць. Калі б у мяне быў выбар, я б абрала нарадзіцца, напрыклад, проста мужчынам, які думае і паступае рацыянальна, ну ці тп з вёскі з галоўнымі мэтамі - выйсці замуж і нарадзіць дзяцей, ну і чо-ніць пра шмоткі.

За 8 месяцаў жыцця тут пастарэла, нат фота выкладу. Рэдкае фота, на якім піз*зец на твары адпавядае піз*зецу ўнутры :)
Не, не ўсё так кепска, я проста зліваю лішнія думкі) ну і дурны звычай драматызаваць. Мне проста патрэбны чалавек, які будзе мяне спыняць і казаць штось кшталту "Ну што ты зноўку прыдумала там". Таму што мяне трындзец як дастала.
Collapse )
сочыва

*ля-ля-ля

у маёй галаве хаатычна рухаюцца думкі пра потреблядство, густ, сапраўднасць, дзеўчын у цыратах і г.д., але пра гэта пазней, у мяне жахлівы недахоп часу і недасып і самая сапраўдная дэпрэсія ( :( ) - так заўжды бывае, калі спрабуеш адкусіць кавалак паболей. Але мяне вось што цікавіць: куды вось падзець гэтую злосць, што цыркулюе ўнутры? Я раней вельмі рэдка злавалася, а цяпер зачасціла.

*

Здаецца, дзесь у пачатку лютага я выдыхнула, і з таго часу не магу ўдыхнуць. Памятаю толькі было вельмі сонечна і зімна, а пасьля мне нібыта бэлька на галаву ўпала. Я дэзарынтавалася, і дагэтуль не ведаю, у які бок куды ісці.
Дзесь тады ж я паабяцала сабе больш не паліць, і гэта ўсё ўскладняе. Бо гэта якраз той выпадак, калі маю ўнутраную неабходнасць стрымаць абяцанне.
За першыя чатыры дні я страціла ледзь не пяць кг, і страшэнна нэрвавалася, бо страчаная такім чынам вага надта хутка вяртаецца, ды з адсоткамі. А шчэ пасля апошняга хайкінгу нешта здарылася з правай каленкай, і я не магу бегаць. Я распсіхавалася, кінула гатаваць, жару нейкую херню, і думаю: мой гадавы план мінус двадцаць кг быў амаль-амаль выкананы, а тут усё пайшло лесам. Зараз па вечарах мы з румэйткай жарэм півас ці вінішка і рашаем матэматыку. Ну і я пазнюся кожны дзень на працу. Мляць, ну вось як так унутраны стан шчасця можа ператварыцца ў разбуральны хаос... Карочэ, лёгка не бывае. У галаве круцяцца думкі: змяніць працу і жыллё. А, і румэйтка падбівае заняцца рэпетытарствам па матэматыцы.

ПС. Нішто так не выматвае, як невызначанасць.
ППС. Уф, выказалася. Адна са складанасцяў эміграцыі - адсутнасць сяброў і падтрымкі.

(no subject)

Сёння я прачнулася і адразу пасля таго, як сцяміла колькі часу, стала глядзець, колькі градусаў за бартом - і не паверыла сваім вачам! -32 С па адчуванні! Навошта? За што? Як тут жыць? Гэтыя пытанні не давалі жыцця зрання) У Нью-Ёрку я ўзяла за звычай глядзець тэмпературу па адчуванні. Раней я надвор'ем цікавілася толькі калі збіралася ў вандроўку, на спын там ці на мора - усё. І я не ведаю, якім чынам мне ўдалося адпрацаваць дзень - мне здавалася, што я працую на вуліцы. А цяпер я не ведаю, як перажыць гэтую ноч. Бо ў кватэры таксама дзіка халодна. Мне чамусьці ўзгадалася, як на першым курсе я паўгады жыла ў зялёным лузе. І вось у той час, калі ацяпленне яшчэ не ўключылі, было так халадно ў пакоі, што было бачна, як ідзе пара з рота, жуць проста. І я клалася спаць разам з бутэлькамі гарачай вады, і адчувала сябе праз тое ўсё вельмі няшчаснай. Пасярод ночы, канешне, прачыналася, бо вада састывала. Але зараз я гэта прыгадваю з усмешкай. А шчэ з нагоды фотак дзесяцігадовай даўніны ў сеціве таксама ўсміхаюся - выдатны год быў - 2009 - ці не найлепшы ў жыцці. І як вядома - фотак ці няма, ці іх нельга нікому паказаць :D

А між тым, пра больш сур'ёзнае: я трэці - думаю трэці - раз у жыцці падумала звярнуцца да псыхолага. Першы раз я пра тое думала, калі вучылася на 5м курсе, пасля, напэўна, у 2015. А цяпер, калі ўсё добра, я стала заўважаць за сабой такія рэчы, хм, скажам, не характэрныя для мяне. І я іх адразу вызначаю як хворыя. А так ці не - будзе бачна) прынамсі, мне здаецца, цікавы досвед атрымаю. І рост, я спадзяюся.
ПС. Як заўжды, мне проста трэ кудысь вываліць гэтыя думкі. Хто б мог падумаць, што мой жж будзе жыць)