24 гады таму, 30.12.2001, зрабіў першы запіс у Livejournal.
Аказаўся ня першым ЖЖ-юзэрам у Беларусі, але другім-трэцім, здаецца. Тады яшчэ ў ЖЖ пускалі па запрашэньнях, мяне запрасіла xura — ¡gracias! Сам ЖЖ быў прыдуманы амэрыканцам Брэдам Фіцпатрыкам, хосьціўся ў Штатах і падпарадкоўваўся амэрыканскай юрысдыкцыі.
За гэты час: 2,776 Journal entries 24,195 Comments posted 11,862 Comments received Розных харошых людзей, зь якімі пазнаёміўся вочна і завочна, — нямерана.
Цяпер і юрысдыкцыя, і сэрвэры, і ўласьнікі -- усё ў Расеі.
Акурат пад ялінку дарагая адміністрацыя выкаціла радыкальную рэформу. Што я пра гэта думаю -- шкода словаў.
Тым часам дубль майго ЖЖ жжыве на Dreamwidth.org. Са зьдзіўленьнем бачу, што за чвэрць стагодзьдзя нічога зручнейшага, чым структура ЖЖ (якую паўтарае Dreamwidth), не прыдумалі -- ні для дыскусій, ні для захоўваньня тэкстаў, ні для чытаньня стужкі сяброў. Асабліва ў параўнаньні з Facebook: толькі ўявіце, яна проста сумленна паказвае ўсё, што пішуць, без альгарытмізаванага адбору, без рэклямы, без прымусовай перагрузкі кожныя паўхвіліны, без забароны індэксацыі, бяз танцаў з бубнам вакол спасылак, без цэнзуры... І, што немалаважна для нашых мясьцін, сядзіба Dreamwidth Studios — у Пэнсыльваніі.
RIP akula_dolly, Александра Александровна Петрова (1 ноября 1943, Пятигорск – 16 марта 2025, Петербург), вдова поэта и переводчика Сергея Владимировича Петрова.