IKCO Samand

(Пасля перасылкі з Samand)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
IKCO Samand
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

Samandлегкавы аўтамабіль з кузавам седан іранскага вытворцы Iran Khodro (IKCO). Пабудаваны на базе Peugeot 405. Выпускаўся з 2001 па 2022 год[1].

Апісанне

правіць

Мадыфікацыі

правіць
  • SAMAND, камплектацыі: «Basic», «EL», «Norma», «LX»
  • SAMAND TU5 — галоўныя адрозненні ад Samand: 16-кл. рухавік, Падушка бяспекi для вадзiцеля (лёгка пазнаць па абноўленай рашотцы радыятара)
  • SAMAND SARIR (падоўжаная версія аўтамабіля Samand)
  • SAMAND SOREN — абноўлены аўтамабіль Samand.
  • SAMAND VANET (перспектыўны пікап на базе Samand)
  • Samand Zoubin (дызайнерская распрацоўка)
  • Samand Coupe (дызайнерская распрацоўка)
  • Samand Pardis (дызайнерская распрацоўка)
  • Samand Runna

На выбар прапануецца чатыры камплектацыі[2].

Самы просты Samand Basic — ёсць гідраўзмацняльнік руля, рэгуліроўка рулявы калонкі па нахіле, еўрапейская касетная аўтамагнітола, цэнтральны замак з дыстанцыйным кіраваннем, электрычныя шклапад'ёмнікі пярэдніх дзвярэй, падагрэў задняга шкла і сталёвыя колы.

Наступная камплектацыя Samand EL — больш поўная, у аўтамабілі з'яўляецца кандыцыянер. Са жніўня 2006г аўтамабілі ў гэтым варыянце выканання могуць дадаткова камплектавацца ABS.

На прыступку вышэй стаіць Norma, якая дадасць да спісу абсталявання сігналізацыю, падагрэў электралюстэрак, электрашклападымальнікі ззаду і 15-цалёвыя колы.

Samand LX з’явіўся ў 2004 годзе[3]. Samand LX прапануецца з ABS, парктронікам і пярэднімі сядзеннямі з электрычнымі рэгуляваннямі, лёгкасплаўныя дыскі ў якасці опцыі.

Рухавікі

правіць

Samand LX XU7 абсталяваны рухавіком аб’ёмам 1,8 л[3]. Samand LX EF7 (выпускаўся з 2008 года) мае рухавік аб’ёмам 1,7 л і быў даступны як у бензінавай, так і з двухпаліўнай версіі, якая акрамя бензіна выкарыстоўвала ў якасці паліва сціснуты прыродны газ[4][5].

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць
Samand LX XU7[3] Samand LX EF7[4] Samand LX/CNG[5]
Кузаў чатырохдзверны седан
Даўжыня, мм 4502
Шырыня, мм 1903
Вышыня, мм 1460
Колавая база, мм 2671
Каляіна (пярэдняя/задняя), мм 1450/1440
Падрыхтаваная маса, кг 1220 1240 1350
Аб’ём багажнага аддзялення, л 500 350
Аб’ём паліўнага бака, л 60 бензінавы: 60
газавы балон: 75
Рухавік
Тып бензінавы бензін + газ (CNG)
Мадэль рухавіка XU7 EF7 EF7
Аб’ём, см³ 1761 1645 1645
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 81,4 х 83 78,6 х 72 78,6 х 72
Магутнасць 100 к.с. пры 6000 пры аб/хв 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв
100 к.с. на газу
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
153 Н·м пры 3000 аб/хв 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв
136 Н·м на газу
Трансмісія
Каробка перадач механічная, пяціступеньчатая
Прывад пярэдні
Хадавая частка
Рулявы механізм з гідраўзмацняльнікам
Тармазы спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя
Шыны 185/65 R15
Характарыстыкі
Макс. хуткасць, км/г 185 190 188
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 13,1 12 13,5
Сярэдні расход паліва 8,43 л/100 км 7,49 л/100 км 8,5 м³/100 км

Вытворчасць

правіць

У першы год было выраблена 1000 машын[6].

У перыяд з сакавіка 2005 па сакавік 2006 года (1384 год паводле іранскага календара) выпусцілі 65 514 машын Саманд[7].

  • Сак. 2014 — сак. 2015: 96 761 аўтамабіль[8];
  • Сак. 2021 — сак. 2022: 50 095 аўтамабіляў[9].

Зборка ў Азербайджане

правіць

У чэрвені 2006 года ў Азербайджане ў горадзе Шэмаха пачалася зборка аўтамабіляў пад мясцовай назвай AzSamand. Гэты завод стаў першай вытворчай пляцоўкай за межамі Ірана[10]. Паводле некаторых звестак работа працягвалася да 2010 года[11].

У жніўні 2016 года IKCO стварыла сумеснае прадпрыемства з азербайджанскім ААТ «Аўтамабільная кампанія «Хазар» AzerMash у Нефтэчалінскім індустрыяльным парку. У лістападзе 2018 года пачаўся выпуск Samand пад брэндам «Khazar»[12].

Зборка ў Беларусі

правіць

З верасня 2006 года седаны Samand збіралі ў Беларусі на заводзе Юнісон па так званай тэхналогіі SKD-1 — фактычна, гэта буйнавузлавая «адвёрткавая» зборка. Машынакамплекты прыходзілі з Ірана: асобна звараны і афарбаваны кузаў, асобна рухавік з каробкай перадач і іншыя камплектуючыя — элементы пярэдняй і задняй падвескі, сістэма выпуску, бамперы, сядзенні, абіўка салона.

Беларускі Samand выпускаўся толькі ў камплектацыі LX. У спісе абсталявання значацца кандыцыянер, ABS, электрашклапад’ёмнікі вокнаў усіх дзвярэй, электрапрывад і абаграванне вонкавых люстэркаў, гідраўзмацняльнік руля, рэгуляваная рулявая калонка, русіфікаваны маршрутны камп’ютар, парктронік, легкасплаўныя колы, CD/mp3-аўдыёсістэма, цэнтральны замок з дыстанцыйным кіраваннем, сігналізацыя, сталёвая абарона картэра.

Большасць аўтамабіляў рэалізоўвалася пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу і былі пастаўлены ў розныя дзяржаўныя органы і прадпрыемствы[13]. У лютым 2013 года пасол Ірана ў Беларусі заявіў аб фактычным спыненні праекта[14].

Аб’ёмы выпуску Samand у Беларусі
2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012
? 271[15] 365[15] 161[16] 227[11] 230[17] 190[18]

Колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў Samand у Беларусі станам на 1 студзеня 2019 года:

РэгіёнАгульная колькасцьІндывідуальныя ўладальнікіПрадпрыемствы і ўстановы
Брэсцкая вобл. 19615181
Віцебская вобл. 24733214
Гомельская вобл. 17719158
Гродзенская вобл. 106799
Магілёўская вобл. 11712105
Мінская вобл. 365201164
Мінск 28549236

У Сенегале

правіць

У 2008 годзе пачалася зборка аўтамабіляў у Сенегале на сумесным прадпрыемстве Seniran Auto ў горадзе Ціес. У лютым 2011 года Сенегал разарваў дыпламатычныя адносіны з Іранам з-за паставак зброі сепаратысцкім групоўкам у рэгіён Казаманс. Выпуск аўтамабіляў таксама быў скончаны.

Вытворчасць машын была адноўлена ў снежні 2021 года[19].

Зноскі

  1. Iranian carmakers to discontinue three popular cars in August (англ.). presstv.ir (18 ліпеня 2022). Праверана 14 студзеня 2023.
  2. Samand RUSSIA Club - Пра Саманд Архівавана 26 жніўня 2011. (руск.)
  3. 1 2 3 SAMAND LX XU7 на сайце вытворцы (англ.)(недаступная спасылка). IKCO. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
  4. 1 2 SAMAND LX EF7 на сайце вытворцы (англ.)(недаступная спасылка). IKCO. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
  5. 1 2 SAMAND LX/CNG на сайце вытворцы (англ.)(недаступная спасылка). IKCO. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
  6. Auto Company Produces 200,000 Cars(англ.). tehrantimes.com. 2002-02-17. Праверана 2023-01-16.
  7. Iran's auto manufacturers produce over 1m light, heavy vehicles(англ.). tehrantimes.com. 2006-04-13. Праверана 2023-01-16.
  8. IKCO Production Surpassed 600,000 Cars(англ.). ikcopress.ir. 2015-03-17. Праверана 2023-01-16.(недаступная спасылка)
  9. Annual production by major automakers exceeds 867,000(англ.). tehrantimes.com. 2022-04-04. Праверана 2023-01-16.
  10. Samand production line was opened in Azerbaijan Republic(англ.). ikcopress.ir. 2006-06-06. Праверана 2023-01-16.(недаступная спасылка)
  11. 1 2 Перелом // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 5 (468). — С. 18. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2013. (руск.)
  12. Iran Khodro starts production of Samand model in Azerbaijan(англ.). azernews.az. 2018-11-21. Праверана 2023-01-14.
  13. До Geely дожили, а что пережили? Каким был путь белорусской иномарки "для народа" (руск.)(недаступная спасылка). av.by (10 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2015. Праверана 14 студзеня 2023.
  14. "Саманд" добрался до финиша через шесть лет после старта (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (6 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 15 студзеня 2023.
  15. 1 2 Два автопрома // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 6 (423). — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2013. (руск.)
  16. Четверть мощности // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 7 (447). — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. (руск.)
  17. Наш автопром: локализация // Авторевю : часопіс. — 2012. — № 5 (491). — С. 22. (руск.)
  18. Эффект промсборки // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 5 (514). — С. 17. (руск.)
  19. Iran Restarts West African Auto Plant, Leaving Arms Shipment Dispute In The Past(англ.). forbes.com. 2021-12-22. Праверана 2023-01-14.

Спасылкі

правіць