Iran Khodro
Iran Khodro (перс.: ایران خودرو) — найбуйнейшая іранская аўтабудаўнічая кампанія. Кампанія Iran Khodro была заснаваная ў 1962 братамі Ахмадам і Махмудам Хайямі. Штаб-кватэра — у Тэгеране. Выпускае легкавыя аўтамабілі Samand і Peugeot. Па ліцэнзіі Mercedes-Benz выпускаюцца грузавікі і аўтобусы.
| Iran Khodro ایران خودرو | |
|---|---|
| | |
| |
| Тып | вытворца аўтамабіляў[d] і публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | Tehran Stock Exchange[d] |
| Заснаванне | жнівень 1962 і 1962[1] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Махмуд Хаямі |
| Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
| Прадукцыя | легкавы аўтамабіль, грузавы аўтамабіль і аўтобус |
| Абарот | ▲ $7,2 млрд (2005, МСФС) |
| Чысты прыбытак | ▲ $560 млн (2005 год, МСФС) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Iran Khodro Diesel[d] і IKAP[d] |
| Сайт |
ikco.ir ikcopress.ir/fa |

З 1960-х па 1990-я Iran Khodro выпускала галоўным чынам легкавы аўтамабіль Пейкан на базе Peugeot-504, які стаў самым распаўсюджаным у Іране.
У цяперашні час Iran Khodro з’яўляецца найбуйнейшым аўтавытворцам не толькі ў Іране, але і на ўсім Сярэднім і Блізкім Усходзе. Штогод кампанія выпускае больш 1 млн аўтамабіляў (550 тыс.), аўтобусаў, грузавікоў, пікапаў. Па гэтым паказчыку Iran Khodro займае 20-е месца ў свеце.
Апроч Ірана вытворчыя магутнасці Iran Khodro размешчаныя ў Азербайджане і Беларусі.
Прадукцыя
правіць- Samand — на базе Peugeot-405
- Samand Sarir — падоўжаная версія Samand
- Samand Soren
- Peugeot 206
- Peugeot 405
- Peugeot Pars
- Peugeot RD
- Peugeot ROA
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 29 жніўня 2006.
- Прамысловая група Iran Khodro Архівавана 24 верасня 2017.
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
