Bathory
Bathory — шведскі музычны гурт, які ўнёс значны ўклад у развіццё блэк-метала і вікінг-метала, узнік у Стакгольме ў 1983 годзе. Творчасць гурта таксама спарадзіла мноства пераймальнікаў. У складзе Bathory пабывала мноства музыкантаў, але лідарам у пачатку творчага шляху і фактычна адзіным удзельнікам у канцы быў музыка-мультыінструменталіст Quorthon. Гурт зняў адзіны відэакліп на адну з найвядомых сваіх песень One Rode to Asa Bay; як і сама песня, кліп прысвечаны прыходу хрысціянства ў Скандынавію.
| Bathory | |
|---|---|
| |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | блэк-метал[1], Вікінг-метал і трэш-метал |
| Гады | 1983–2004 |
| Краіны | |
| Адкуль | Стакгольм |
| Лэйблы | Black Mark Productions[d] і Noise Records[d] |
| Склад | |
Існаванне гурта спынілася ў чэрвені 2004 года, калі Quorthon быў знойдзены мёртвым ва ўласнай кватэры. Прычынай смерці 38-гадовага музыканта стала сардэчная недастатковасць.
Дыскаграфія
правіцьСтудыйныя альбомы
правіць- Bathory (1984)
- The Return…… (1985)
- Under the Sign of the Black Mark (1987)
- Blood Fire Death (1988)
- Hammerheart (1990)
- Twilight of the Gods (1991)
- Requiem (1994)
- Octagon (1995)
- Blood on Ice (1996)
- Destroyer of Worlds (2001)
- Nordland I (2002)
- Nordland II (2003)
Кампіляцыі
правіць- Jubileum Volume I (1992)
- Jubileum Volume II (1993)
- Jubileum Volume III (1998)
- Katalog (2001)
- In Memory of Quorthon (2006)[2]
Зноскі
- ↑ Metal Evolution — 2011.
- ↑ BATHORY: 'In Memory Of Quorthon' Box Set Due In June. Blabbermouth.net (15 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 January 2014. Праверана 29 August 2025.
