Галоўная старонка
Артыкул дня

Украінская мова — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З’яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне, адна з дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Казахстане, Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з’яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Вавілоняне перанялі ў шумераў сістэму злічэння з асновай 60 і паклалі яе ў аснову сваёй астраноміі.
- Афіцыйнай мяжой Масквы да 1960 года была кальцавая чыгунка.
- Пасля ўстанаўлення пабрацімскіх адносін з горадам Кіёта ў Кіеве быў закладзены парк, аформлены ў японскім стылі.
- Кракадзіл стаў прычынай авіякатастрофы ў ДР Конга.
- Пункт дыслакацыі расійскіх міратворцаў у Паўднёвым Судане быў празваны Міхайлаўкай.
- Штогод у першую суботу мая садоўнікі ўсяго свету яднаюцца з прыродай.
Актуальныя падзеі
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. (12 жніўня)
- Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі. (10 жніўня)
- Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне. (7 жніўня)
Дзень у гісторыі
- 79: Першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэнне вулкана Везувій знішчыла гарады Пампеі і Геркуланум.
- 410: Вестготы на чале з Аларыхам захапілі і разрабавалі Рым.
- 1125: Лотар II быў абраны каралём Германіі.
- 1654: Бітва пад Шапялевічамі падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, армія Вялікага Княства Літоўскага пацярпела паражэнне.
- 1791: У Брытаніі прыняты Канстытуцыйны Акт, які падзяліў Канаду на дзве часткі са сваімі губернатарамі і ўласнымі законамі.
- 1821: Падпісаны Кардоўскі дагавор, паводле якога Іспанія прызнала незалежнасць Мексікі.
- 1853: Амерыканскі кухар Джордж Крам вынайшаў картафляныя чыпсы.
- 1913: У Капенгагене адкрыта да агляду статуя русалачкі.
- 1949: Набыў моц Паўночна-Атлантычны пакт (НАТА).
- 1991: Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС.
- 1995: Карпарацыя Microsoft выпусціла ў продаж аперацыйную сістэму Windows 95.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».