Галоўная старонка
Артыкул дня

Каспар Хаўзер (раней таксама Каспар Гаўзер, ням.: Kaspar Hauser / Casparus Hauser), празваны «Дзіця Еўропы» (як мяркуецца, 1812 — 1833) — вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш, адна з загадак XIX стагоддзя. Юнак, які практычна не ўмеў хадзіць і гаварыць, быў знойдзены ў Нюрнбергу, у Пяцідзясятніцу 1828 года, быў забіты невядомым праз пяць гадоў. Нягледзячы на ўсе намаганні і велізарную ўзнагароду, прызначаную баварскім каралём, ні сапраўднае імя, ні паходжанне Каспара, ні прычыну яго забойства, ні асобу забойцы ўстанавіць так і не ўдалося.
Ці ведаеце вы, што…
- Доказ у логіцы не стварае ісціннасці выказвання, а з’яўляецца спосабам яе выяўлення.
- Касмолагі мяркуюць, што разрэджаная плазма запаўняе прастору паміж галактыкамі.
- У Беларусі сустракаецца толькі адзін раслінаедны від божых каровак.
- Першая прафесійная опера, галоўнымі героямі якой сталі беларусы, была паказана ў 1784 годзе ў Нясвіжы.
- Зборнік шляхецкіх гавэндаў аўтарства Генрыка Жавускага лічыцца эталонным узорам гэтага жанру.
- Пасля выхада фільма «І бог стварыў жанчыну» актрыса Брыжыт Бардо набыла вядомасць.
- «Вялікі слоўнік беларускай мовы» змяшчае каля 223 тысяч слоў.
Актуальныя падзеі
- Памерла Раіса Баравікова, беларуская пісьменніца, перакладчыца. (26 мая)
- У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце. (22 мая)
- У ісламскім цэнтры Сан-Дыега (ЗША) быў здзейснены тэрарыстычны акт. (18 мая)
- СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі ліхаманкі Эболы ў Ітуры (ДР Конга). (17 мая)
Дзень у гісторыі
- 451: Адбылася Аварайрская бітва паміж армянскімі паўстанцамі і персідскімі войскамі.
- 604: Памёр Аўгусцін Кентэрберыйскі, архібіскупам Кентэрберыйскім становіцца Лаўрэнцій.
- 946: Эдрэд становіцца каралём Англіі пасля таго, як яго брат Эдмунд I быў забіты.
- 961: Атон II Руды быў каранаваны суправіцелем свайго бацькі Атона I.
- 1828: На рынкавай плошчы Нюрнберга быў заўважаны Каспар Хаўзер, вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш.
- 1926: Пачатак дзейнасці ў БССР літаратурнага аб’яднання «Узвышша».
- 1926: Заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.
- 1948: У ПАР абвешчаны пачатак палітыкі апартэіда.
- 1953: Першае пакарэнне чалавекам Эверэста.
- 1966: Гаяна атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі, прыняты сцяг Гаяны.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.