Галоўная старонка
Артыкул дня

47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы фестываляў і кангрэсаў. Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць» (рэж. Чжан Імоў) і «Стомленыя сонцам» (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго» (рэж. Патрыс Шэро) далей…
Ці ведаеце вы, што…
- Да Блакітнай крыніцы, што паблізу Слаўгарада, здзяйсняецца пілігрымка.
- Спаская царква з’яўлялася важным элементам усходнехрысціянскай тапаграфіі старажытнай Вільні.
- Гістарычна тэрыторыя Смаленскай вобласці падзялялася на «вялікарускую» і «беларускую» часткі.
- Першая на Беларусі гідралагічная станцыя працавала на вадазборы ракі Ведрыч.
- Мексіканская мастачка Фрыда Кало намалявала на адным палатне адразу дзве версіі аўтапартрэта.
- У Скірмантаве на Міншчыне штогод «пякуць ката».
Выява дня
Актуальныя падзеі
- СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі ліхаманкі Эболы ў Ітуры (ДР Конга). (17 мая)
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
Дзень у гісторыі
- 337: Памёр Канстанцін I Вялікі, імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны да святых.
- 1455: Адбылася першая бітва пры Сент-Олбансе на поўнач ад Лондана напачатку вайны Пунсовай і Белай ружы.
- 1501: Асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільні.
- 1792: Ашмянам нададзены герб.
- 1863: Скончыўся Кадышскі бой паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расійскімі ўрадавымі войскамі.
- 1928: У Вільні закончыўся судовы працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
- 1939: Падпісаны «Стальны пакт», які меў паказаць непарушнасць саюза Германіі Гітлера і Італіі Мусаліні.
- 1960: Катастрафічнае землетрасенне ў Чылі выклікала цунамі.
- 1990: Аб’яднанне Паўночнага Емена і Паўднёвага Емена ў адзіную дзяржаву.
- 2014: Бой пад Валнавахай паміж прарасійскімі сепаратыстамі і сіламі антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.
- 2020: Катастрофа Airbus A320 пад Карачы ў Пакістане.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.