Галоўная старонка

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Арэал распаўсюджаньня шатляндзкай германскай мовы ў ХХ стагодзьдзі
Арэал распаўсюджаньня шатляндзкай германскай мовы ў ХХ стагодзьдзі

Шатляндзкая германская мова (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўнінная шатляндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots).

Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, мова можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская мова можа разглядацца як асобная мова ў складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай.

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку, што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал., пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой.
(артыкул цалкам…)

Палац Тышкевічаў-Патоцкіх
Палац Тышкевічаў-Патоцкіх

Асяродак вывучэньня Ўсходняй Эўропы — дасьледча-навучальнае падразьдзяленьне Варшаўскага ўнівэрсытэту, заснаванае ў 1990 годзе ў якасьці Вывучальні праблемаў народнасьцяў Савецкага Саюзу і Сярэдне-Ўсходняй Эўропы.

На 2025 год АВУЭ рыхтаваў бакаляўраў і магістраў, а таксама меў асьпірантуру. Выдаваў 5 часопісаў, інфармацыйны бюлетэнь «Вывучэньне» і сэрыйныя выданьні «Бібліятэкі Ўсходняй Эўропы». Вёў праграмы стыпэндыяў ад ураду Польшчы для маладых навукоўцаў і імя Каліноўскага. Меў станцыі ў Тбіліскім дзяржаўным унівэрсытэце і Кіева-Магілянскай акадэміі, а таксама ў Вільні. Ладзіў курсы магістратуры ў 4-х ВНУ Ўкраіны. Усходазнаўства спалучала вывучэньне гісторыі, эканомікі і культуры для падрыхтоўкі журналістаў, чыноўнікаў і дыпляматаў. Пры АВУЭ дзейнічаў Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў, дзе працавала 11 беларускіх гісторыкаў, пераважна з Горадні. Супрацоўнікі ЦБД ладзілі агульнаўнівэрсытэцкія заняткі, а таксама сэмінары для стыпэндыятаў праграмы імя Каліноўскага зь Беларусі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Матч паміж камандай «Мальмё» і зборнай Бразыліі, у якім Пэле забіў два мячы
Матч паміж камандай «Мальмё» і зборнай Бразыліі, у якім Пэле забіў два мячы

7 верасьня:

  • 1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны
  • 1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам
  • 1764Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім
  • 1822Бразылія абвясціла незалежнасьць ад Партугаліі
  • 1911 — па падазрэньні ў выкраданьні «Моны Лізы» зь Люўру арыштаваны францускі паэт беларускага паходжаньня Гіём Апалінэр, ды быў праз пяць дзён адпушчаны
  • 1939 — сёмы дзень II Сусьветнай вайны: капітуляцыя Вэстэрплятэ і пачатак абароны Візны; у Нямеччыне ўведзенае сьмяротнае пакараньне «за пагрозу абароннай моцы нямецкага народу»
  • 1956 — першы выхад на поле будучае зоркі бразыльскага футболу Пэле (на выяве). Матч скончыўся перамогай клюбу «Сантус» зь лікам 7:1, адзін з галоў у браму «Карынтыянсу» забіў 16-гадовы дэбютант
  • 1987 — адбыўся першы пасьляваенны візыт лідэра Ўсходняе Нямеччыны (ім стаў Эрых Гонэкер) у Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.
    Мова