Perl
| Семантыка | мультыпарадыгменая: імператыўная, аб'ектна-арыентаваная, функцыянальная |
|---|---|
| Тып выканання | інтэрпрэтатар |
| З'явілася ў | 1987 |
| Аўтар(ы) | Лары Уол |
| Пашырэнне файлаў | .pl, .pm, .cgi |
| Рэліз | 5.36.0 (28 мая 2022) |
| Тыпізацыя даных | дынамічная |
| Зведала ўплыў | Сі, AWK, Shell, Sed, Лісп |
| Паўплывала на | Ruby, Python, PHP |
| Сайт | perl.org |
Perl (вымаўляецца «пе́рл») — высокаўзроўневая інтэрпрэтаваная дынамічная мова праграмавання агульнага прызначэння, створаная Лары Уолам, лінгвістам па адукацыі. Назва мовы ўяўляе сабой абрэвіятуру, якая расшыфроўваецца як Practical Extraction and Report Language — «практычная мова для вымання даных і складання справаздач»[1]. Першапачаткова абрэвіятура складалася з пяці сімвалаў і ў такім выглядзе дакладна супадала з англійскім словам pearl («жамчужына»). Але затым стала вядома, што такая мова існуе (гл. PEARL), і літару «a» прыбралі. Талісманам мовы Perl з'яўляецца вярблюд — не занадта прыгожая, але вельмі цягавітая жывёла, здольная выконваць цяжкую працу.
Асноўнай асаблівасцю мовы лічацца яе багатыя магчымасці для працы з тэкстам, у тым ліку праца з рэгулярнымі выразамі, убудаваныя ў сінтаксіс. Perl атрымаў у спадчыну шмат уласцівасцей ад моў Сі, AWK, скрыптавых моў камандных абалонак UNIX.
Perl таксама знакаміты велізарнай калекцыяй дадатковых модуляў CPAN, размешчанай па адрасе http://www.cpan.org.
Прыклад[правіць | правіць зыходнік]
Прыклад напісання праграмы Hello world:
print "Hello, World!\n";
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- www.cpan.org — CPAN — архіў бібліятэк для мовы Perl (англ.)
- Perldoc — Афіцыйная дакументацыя Perl (англ.)
- Цыкл артыкулаў о Perl на WikiLinuxFormat (англ.)
- ActivePerl — дыстрыбутыў Perl ад ActiveState (англ.)

Formed in 2009, the Archive Team (not to be confused with the archive.org Archive-It Team) is a rogue archivist collective dedicated to saving copies of rapidly dying or deleted websites for the sake of history and digital heritage. The group is 100% composed of volunteers and interested parties, and has expanded into a large amount of related projects for saving online and digital history.
