Ведрыч (рака)

рака ў Беларусі

Ведрыч, Ведрач — рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.

Ведрыч
ля в. Рассвет
Характарыстыка
Даўжыня 68 км
Басейн 1 330 км²
Расход вады 4,5 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля в. Уюнішчы, Калінкавіцкі раён
Вусце Дняпро
  Каардынаты 52°22′25″ пн. ш. 30°23′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро  Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Калінкавіцкі раён, Рэчыцкі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 68 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.

Гідраграфія

правіць

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уюнішчы Калінкавіцкага раёна, упадае ў Дняпро каля вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі.

Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Абалона шырынёй 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Рэчышча каналізаванае ў 1962 г. і 1972—1976 гг. ад вытоку да вёскі Коззе на працягу 49 км; у 1989 г. праведзена рэканструкцыя на ўчастку даўжынёй 9,4 км паміж вёскамі Галоўкі і Красная Дуброва (Рэчыцкі раён). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. У абалоне меліярацыйныя каналы.

Асноўныя прытокі

правіць

Гідралагічны рэжым

правіць

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае 47 %, на летне-асеннюю межань — 30 %, зімовую — 23 % аб’ёму гадавога сцёку. У разводдзе максімальнае перавышэнне ўзроўню над межанным 2,5-2,7 м.

Экалогія

правіць

Ведрыч праразае тоўшчу неаген-палеагенных парод, часткова ўскрываюцца падземныя воды верхнемелавых і верхняюрскіх карбанатызаваных адкладаў. У сувязі з гэтым вада ракі Ведрыч, вадазбор якой забалочаны і залесены ў сярэднім на 47 %, мае высокае ўтрыманне кальцыю (58,8 мг/дм³), магнію (10,9 мг/дм³) і гідракарбанатаў (209,8 мг/дм³) з мінералізацыяй, якая дасягае 317,2 мг/дм³. Характэрна павышанае ўтрыманне сульфатаў, звязанае з працэсам мінералізацыі арганічных рэчываў у глебе і вымываннем з яе сернакіслых солей з наступным іх вынасам у рачную сетку. Абсалютная колькасць сульфатаў складае 5,1-15,5 мг/дм³, павялічваючыся месцамі да 38,5 мг/дм³.

У вусці ракі размешчана зона адпачынку мясцовага значэння Салтанова.

2 ліпеня 2009 года ў рацэ, за два кіламетры ад вёскі Ліскі Рэчыцкага раёна, быў выяўлены масавы мор рыбы. Была ўсталявана наяўнасць ядахімікатаў, якія патрапілі ў раку з палёў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, на якіх праводзілася хімічная праполка.[1]

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Спасылкі

правіць