Варута
Варута — летапісны «горад» (умацаванне, крэпасць) аднойчы згаданы Галіцка-Валынскім летапісам, яго пэўная лакалізацыя дыскусійная і ёсць мноства гіпотэз наконт гэтага. Нягледзячы на такую нявызначанасць, канцэпцыя Варуты як сталіцы Міндоўга ў XIII стагоддзі даволі папулярная ў Літве.
Гістарыяграфія
правіцьУ «горадзе» Варуце аднойчы ў 1251 годзе абараняўся Міндоўг падчас вайны са сваімі пляменнікамі Таўцівілам і Едзівідам і жамойцкім князем Вікінтам. Звесткі пра гэта дае Галіцка-Валынскім летапіс у адзінай згадцы. Рэзідэнцыя Міндоўга (curia nostra — «двор наш») згадваецца яшчэ двойчы ў крыніцах, але ні імя гэтага «двара» (замка), ні яго месцазнаходжанне невядомы. Не ясна датычаць гэтыя згадкі аднаго месца ці некалькіх[1].
Аднак, некаторыя гісторыкі ў XIX і XX стагоддзях называлі «горад» «першай сталіцай Літвы» і спрабавалі вызначыць яго месцазнаходжанне. Агулам выказана не менш за шаснаццаць версій лакалізацыі Варуты. Імаверней за ўсё, горад размяшчаўся ў памежжа Літвы і Лівоніі.
У пачатку XXI стагоддзя гісторыкі праяўляюць павышаную цікавасць да версіі пра лакалізацыю Варуты на Шеймінішкельскім гарадзішчы ў Анікшчэйскім раёне (такую версію прапанаваў і трымаецца яе Томас Баранаўскас)[2].
Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Варута — не «горад», а няслушнае тлумачэнне слова, якое значыць «капітал». На думку Казімераса Бугі, слова «варут» значыць проста «замак».
Спіс магчымых месцаў
правіць

Лакалізацыі, прапанаваныя рознымі гісторыкамі ў розны час:[3]
- Бярзгайняй у Укмяргскім раёне, па версіі Пятра Тарасенкі[крыніца?]
- Бутейкяй у Анікшчайскім раёне, па версіі Казіміраса Жэбрыса
- Гарадзішча каля Навагрудка, па версіі Тэадора Нарбута
- Гальшаны, па версіі Аляксандра Краўцэвіча[4]
- Кярнаве, па версіі па Фрыдэрыка Папее
- Карэліх побач Навагрудка, па версіі Мікалая Ермаловіча
- Лішкява, па версіі па Джонас Тотарайціса
- Мядзінінкай, па версіі па Эвалдаса Гечыаўскаса
- Рочышке ў Расяйнейскім раёне, па версіі Людвіка Кшівіцкага
- Шеймінішкельскае гарадзішча ў Анікшчайскім раёне, па версіі Эдуардаса Вальтэрыса
- Утурай у Расейнскім раёне, па версіі Войцеха Кентшыньскага
- Варняны ў Гродзенскай вобласці Беларусі, па версіі Юліўша Латкоўскага
- Вільнюс, па версіі Ромаса Батуры
- Раён Даўгай-Варэна, па версіі Генрыка Лаўмянскага
- Раён Медвегаліс-Варней, па версіі Антанаса Сцепанайціса
Крыніцы
правіць- ↑ Gudavičius, Edvardas (1998). Mindaugas(літ.). Vilnius: Žara. ISBN 9986-34-020-9. Архівавана з арыгінала 13 мая 2019. Праверана 13 красавіка 2017.
- ↑ Томас Баранаускас. Замок Ворута(недаступная спасылка). viduramziu.istorija.net. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ Zabiela, Gintautas (1995). Lietuvos medinės pilys. Vilnius: Diemedis. p. 175. ISBN 9986-23-018-7.
{{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне|ISBN=і|isbn=specified (даведка) - ↑ Pawet: Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 29 снежня 2015.