Nintendo
японская кампанія
«Nintendo» (яп.: 任天堂株式会社 Нінтэнда) — японская кампанія, якая спецыялізуецца на стварэнні відэагульняў і гульнявых сістэм, са штаб-кватэрай у Кіёта. Кампанія была заснавана ў 1889 годзе рамеснікам Фусадзіра Ямауці пад назвай «Nintendo Karuta» і першапачаткова вырабляла ігральныя карты ручной працы «ханафуда». У 1960-х гадах «Nintendo» пачала займацца іншымі відамі бізнесу і набыла юрыдычны статус публічнай кампаніі пад цяперашняй назвай, а ў 1977 годзе выпусціла «Color TV-Game», сваю першую гульнявую прыстаўку. Кампанія атрымала міжнароднае прызнанне пасля выпуску гульні «Donkey Kong» у 1981 годзе, а таксама гульнявой сістэмы «Nintendo Entertainment System» і гульні «Super Mario Bros.» у 1985 годзе.
| Nintendo | |
|---|---|
| яп.: 任天堂 | |
| | |
| | |
| Тып | software company[d], video game publisher[d] і публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
| Заснаванне | 23 верасня 1889[1] і 1947[2] |
| Заснавальнікі | Fusajirō Yamauchi[d][3] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d][6] |
| Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне, камп’ютарная гульня і гульнявая прыстаўка |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Nintendo of America[d], Nintendo Network Service Database[d], Nintendo European Research & Development[d], 1-Up Studio[d], Nintendo France[d], Nintendo Australia[d], Nintendo of Korea[d], Nintendo Hong Kong[d], Mario Club[d], Monolith Soft Inc.[d], Next Level Games[d], Nintendo Entertainment Planning & Development[d], SRD[d], Nintendo Pictures[d] і Q119380926? |
| Сайт | nintendo.com/us/r… (англ.) |
Зноскі
- ↑ MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ 会社情報:会社の沿革 Праверана 19 верасня 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20190528051307/https://www.lifewire.com/fusajiro-yamauchi-founder-of-nintendo-729584
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ https://web.archive.org/web/20191004205145/https://www.nintendo.co.jp/corporate/history/index.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20130212035659/http://www.nintendo.co.jp/corporate/outline/index.html
- ↑ https://www.nintendo.co.jp/corporate/en/outline/index.html Праверана 23 кастрычніка 2023.
Спасылкі
правіць| Nintendo на Вікісховішчы |