Behemoth (з англ. — «Бегемот») — польскі блэк-дэт-гурт, утвораны ў кастрычніку 1991 года ў Гданьску. На пачатку свайго музычнага шляху стыль гурта класіфікаваўся як блэк-метал, а потым, з 1994 года, з’явіўся паганскі складнік і шырока выкарыстоўвалася ў запісах акустычная гітара. З 1999 года гурт пачаў уносіць у сваю музыку значныя элементы дэт-метала, адмовіўшыся ад паганскай тэмы і прыўнёсшы ў сваю лірыку тэматыку сатанізму, акультызму, міфалогіі Блізкага Усходу, а таксама ідэалогіі Алістэра Кроўлі. Гурт адыграў важную ролю ў стварэнні польскага андэграўнду экстрэмальнага металу.

Behemoth
Асноўная інфармацыя
Жанры blackened death metal[d]
Гады 1991—цяпер
Краіны
Адкуль Гданьск
Лэйблы Metal Blade Records[d], Century Media Records[d], Wild Rags Records[d][1], Nuclear Blast[d] і Olympic Recordings[d][2]
Склад
behemoth.pl (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыскаграфія

правіць

Студыйныя альбомы

правіць
Год Назва
1995 Sventevith (Storming Near the Baltic)
1996 Grom
1998 Pandemonic Incantations
1999 Satanica
2000 Thelema.6
2002 Zos Kia Cultus (Here and Beyond)
2004 Demigod
2007 The Apostasy
2009 Evangelion
2014 The Satanist
2018 I Loved You at Your Darkest
2022 Opvs Contra Natvram
2025 The Shit Ov God

Зноскі