Aroideae
Aroideae — падсямейства раслін сямейства Araceae. Гэта самае вялікае падсямейства, яно налічвае 72 розныя роды.
| Ароідныя | |||||||||||||||
Ароннік плямісты (Arum maculatum) | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Aroideae Arn., 1832 | |||||||||||||||
| Тыпавы род | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Распаўсюджанне
правіцьПрадстаўнікі падсямейства ў большай ступені распаўсюджаныя ў трапічных і субтрапічных абласцях абодвух паўшар’яў. Шмат іх і ва ўмераных абласцях, а некаторыя з іх заходзяць нават у субарктычныя раёны, аднак відавая і родавая разнастайнасць іх па-за тропікамі невялікая (менш за 10 % відаў).
Батанічнае апісанне
правіцьПрадстаўнікі падсямейства — наземныя, балотныя або водныя травы з клубнямі або больш-менш падоўжанымі карэнішчамі. У трапічных краінах яны часта дасягаюць гіганцкіх памераў. Нямала сярод іх ліян і эпіфітаў.
Трыбы
правіць- Aglaonemateae
- Ambrosineae
- Anubiadeae
- Areae
- Arisaemateae
- Arisareae
- Arophyteae
- Caladieae
- Callopsideae
- Colocasieae
- Cryptocoryneae
- Culcasieae
- Dieffenbachieae
- Homalomeneae
- Montrichardieae
- Nephthytideae
- Peltandreae
- Philodendreae
- Philonotieae
- Pistieae
- Schismatoglottideae
- Spathicarpeae
- Stylochaetoneae
- Thomsonieae
- Zamioculcadeae
- Zantedeschieae
- Zomicarpeae
