Янка Сурвіла
Янка Сурві́ла (20 чэрвеня 1925, Белевічы, Смаргонскі раён — 3 чэрвеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.
| Янка Сурвіла | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | фатограф, журналіст, актывіст |
| Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1925 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 чэрвеня 1997 (71 год) |
| Месца пахавання | |
| Жонка | Івонка Сурвіла |
| Дзеці | Паўліна Сурвіла |
Біяграфія
правіцьУ 1942 годзе ўзначальваў пачатковую беларускую школу (спалена партызанамі). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948 годзе, на Першым з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся Івонкай Шыманец, якая праз 10 гадоў стала яго жонкай.
Атрымаўшы стыпендыю Мадрыдскага ўніверсітэта, Янка Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм дзяржаўнага Іспанскага радыё. 25 сакавіка 1952 года ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачай. У 1958—1965 гадах вядзе з Іспаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.
Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Наталлі Арсенневай.
Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.
Пахаваны на могілках Олд Чэлсі ў мястэчку Чэлсі, Квебек[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мэмарыяльнай культуры беларускай эміграцыі(бел. (тар.)) // Запісы БІНіМ. — Нью-Ёрк — Менск: 2016. — В. 38. — С. 8—70.