Падуя
Падуя (італ.: Padova) — горад у Італіі, у регіёне Венета, адміністрацыйны цэнтр аднаіменнай правінцыі. Вузел чыгунак і аўтадарог, суднаходным каналам злучаны з Адрыятычным морам. Падуанскі ўніверсітэт, у якім працавалі Галілеа Галілей, Андрэас Везалій, вучыўся Францыск Скарына. Батанічны сад Падуі (з 1545, найстарэйшы ў Еўропе). Штогадовы міжнародны кірмаш.
Горад | |||||
Падуя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Padova | |||||
|
|||||
45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1183 да н.э. | ||||
Плошча | 92 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 12 м | ||||
Тып клімату | humid subtropical climate[d] | ||||
Водныя аб’екты | Bacchiglione[d] | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Шчыльнасць | 2267 чал./км² | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова і Venetian[d] | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 049 | ||||
Паштовы індэкс | 35100 | ||||
Аўтамабільны код | PD | ||||
comune.padova.it (італ.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 4 стагоддзі да н.э. пад назвай лац.: Patavium Цітам Лівіем. У 49 годзе да н.э. атрымала правы рымскай муніцыпіі. У 601 годзе разбурана лангабардамі. З пачатку 12 стагоддзя гарадская камуна. У 13 стагоддзі рамесніцкі і гандлёвы цэнтр. У 1318 годзе ў Падуі ўсталявалася сіньёрыя роду Карара, пазней дэла Скала і Вісконці. У 1405-1797 гадах у складзе Венецыянскай рэспублікі. У 15-17 стагоддзях Падуя — буйны культурны цэнтр. У 1813 годзе горад падпарадкаваны Габсбургамі. З 1866 года ў складзе Італьянскага каралеўства.
Архітэктура
правіцьЗахаваліся рэшткі старажытна-рымскіх грабніц, мастоў, амфітэатра і форума. Сярод архітэктурных помнікаў: палацца дэла Раджонэ (1215-1306), базіліка Сант-Антоніа (1232, побач з ёй конны помнік кандацьеру Гатамелату, 1447-53, скульптар Данатэла), Капэла дэль Арэна (Скравеньі; пачатак 14 стагоддзя, фрэскі Джота ды Бандонэ), Капэла Сан-Джорджа, Сабор Падуі.
Вядомыя асобы
правіць- Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар
- Антоній Падуанскі, каталіцкі святы
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).