Асіф Алі Зардары (урду: آصف علی زرداری, сіндхі: آصف علي زرداري, 26 ліпеня 1955, правінцыя Сінд, Дамініён Пакістан) — пакістанскі палітык.

Асіф Алі Зардары
урду: آصف علی زرداری
прэзідэнт Пакістана[d]
9 верасня 2008 — 9 верасня 2013
Папярэднік Махамедміян Самро
Пераемнік Мамнун Хусейн
прэзідэнт Пакістана[d]
з 10 сакавіка 2024
Папярэднік Арыф Алві
President of Pakistan Peoples Party Parliamentarians[d]
з 27 снежня 2015
Member of the 15th National Assembly of Pakistan[d]
13 жніўня 2018 — 10 жніўня 2023
Нараджэнне 26 ліпеня 1955(1955-07-26)[1][2] (70 гадоў)
Род Zardari family[d]
Жонка Беназір Бхута
Дзеці Білавал Зардары[d] і Бахтавар Зардары Бхута[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Пакістана Order of State of Republic of Turkey Grand Cross of the Order of Excellence Order of Ismoili Somoni
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэзідэнт Пакістана з 9 верасня 2008 па 9 верасня 2013 года і з 10 сакавіка 2024 года па цяперашні час.

Біяграфія

правіць

Асіф Алі Зардары паходзіць з заможнай сям’і землеўладальнікаў-сіндхаў. Вучыўся ў Вялікабрытаніі. Пасля вяртання на радзіму заняўся сямейным бізнесам. У 1987 годзе ён ажаніўся з Беназір Бхута.

У 1988 годзе Беназір Бхута заняла пасаду прэм’ер-міністра Пакістана, а праз два гады і сам Зардары прыйшоў у палітыку. Ён стаў дэпутатам парламента, потым міністрам аховы навакольнага асяроддзя і міністрам інвестыцый.

Быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па абвінавачвалі ў карупцыі, а таксама ў іншых злачынствах. Некалькі гадоў ён правёў у турме. Толькі ў 2004 годзе Беназір Бхутта асабіста дамаглася ў Прэзідэнта Первеза Мушарафа вызвалення свайго мужа.

Пасля гібелі Беназір Бхута ў выніку тэракта ў снежні 2007 года, Зардары і іх сын Білаваў былі абраны сустаршынямі Пакістанскай народнай партыі.

На прэзідэнцкіх выбарах у верасні 2008 года Асіф Алі Зардары атрымаў большасць галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў (481 голас з 702). Ён займаў пасаду з верасня 2008 года па верасень 2013 года[3][4][5].

Падчас яго кіравання краіна сутыкнулася і з эканамічнымі праблемамі. На фоне росту коштаў, беспрацоўя, бязладзіцы з забеспячэннем прэзідэнт вырашыў не вылучаць сваю кандыдатуру на новы тэрмін і пакінуў пасаду.

У 2018 годзе Асіф Алі Зардары зноў увайшоў у склад ніжняй палаты пакістанскага парламента. У сакавіку 2024 года ён атрымаў большасць галасоў выбаршчыкаў і другі раз стаў прэзідэнтам Пакістана[6].

Крыніцы

правіць