Мары (фільм, 2024)

нарвэскі фільм 2024 року

Мары (па-нарвэску: Drømmer) — нарвэскі драматычны фільм 2024 году, напісаны й зьняты Дагам Ёганам Хёўгерудам. Трэцяя частка трылёгіі, у якой разглядаецца складанасьць чалавечых адносін, сэксуальнасьці й сацыяльных нормаў.

Мары
па-нарвэску: Drømmer
Жанр драматычны фільм
Рэжысэр
У ролях
Распаўсюд Vertigo Média[d][1]
Дата выхаду 4 кастрычніка 2024, 2 кастрычніка 2025[1] і 2 ліпеня 2025[2]
Краіна
Мова нарвэская мова
Папярэдні Сэкс[d]
Наступны Каханьне[d]
Старонка на IMDb

Фільм выйшаў у пракат у нарвэскіх кінатэатрах 4 кастрычніка 2024 году. У 2025 годзе кінакарціна была адабраная для ўдзелу ў асноўным конкурсе 75-га Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю, дзе яе міжнародная прэмʼера адбылася 19 лютага 2025 году й яна атрымала «Залатога мядзьведзя»[3].

Ёгана вядзе дзёньнік, у якім распавядае пра глыбокія пачуцьці да сваёй настаўніцы францускай і паралельна з гэтым прасочвае тое, як яе рамантычныя ідэалы сутыкаюцца з рэальнасьцю. Пазьней гэтыя запісы пападаюць да яе мамы і бабулі, якіх адначасова палохае і зачароўвае гэтая гісторыя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць